29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША ўводзіць новыя санкцыі супраць «Белзнешпрамсэрвісу»

6
Дзярждэп ЗША ўводзіць новыя санкцыі супраць «Белзнешпрамсэрвісу»

Прадпрыемства ўжо знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША паведаміў пра ўвядзенне санкцый супраць шэрагу кампаній, якія западозрылі ў парушэнні амерыканскага закона пра нераспаўсюджванне тэхналогій для вытворчасці зброі масавай паразы.

У спісе больш за 40 фізічных і юрыдычных асобаў з Расеі, Кітая, Ірака, Ірана, Малайзіі, Паўночнай Карэі, Судана, Сірыі і Уганды. Сярод іх і беларускае прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс».

Дакумент абяцаюць афіцыйна апублікаваць 5 ліпеня. Канкрэтная нагода для ўвядзення санкцый у дакуменце не называецца. Паводле прынятай пастановы, усім дзяржаўным органам і агенцтвам ЗША забаронена супрацоўнічаць з беларускай кампаніяй і ейнымі правапераемнікамі, паведамляе tut.by.

Адзначым, што «Белзнешпрамсэрвіс» ужо знаходзіцца пад амерыканскімі санкцыямі. 22 снежня 2015 года Дзярждэпартамент ужо ўносіў кампанію ў чорны спіс.

Яшчэ раней, 19 верасня 2012 года, Міністэрства фінансаў ЗША абвінаваціла беларускую кампанію ў пастаўках засцерагальнікаў для авіяцыйных бомбаў сірыйскаму войску ў ходзе грамадзянскай вайны ў гэтай краіне.

«Белзнешпрамсэрвіс» – дзяржаўнае знешнегандлёвае ўнітарнае прадпрыемства, якое было створанае з мэтай прасоўвання беларускай прадукцыі абароннага сектару эканомікі на міжнародныя рынкі.

«Белзнешпрамсэрвіс» валодае поўным пакетам дзяржаўных ліцэнзій, сертыфікатаў і дазволаў на ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці на рынку спецыфічных тавараў, працаў і паслуг. Валодае правамі на мадэрнізацыю, рамонт, пастаўку ўзбраення, вайсковай тэхнікі, вайскова-тэхнічнай маёмасці, камплектавальных элементаў, спецыяльнага тэхналагічнага абсталявання, матэрыялаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках