19 красавiка 2024, Пятніца, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» пра скарачэнне паставак: Мы падалі заяўку «Транснафце» своечасова

1
«Белнафтахім» пра скарачэнне паставак: Мы падалі заяўку «Транснафце» своечасова
ФОТА: РІА НАВІНЫ / АЛЯКСАНДР Кандрацюк

Канцэрн «Белнафтахім» своечасова падаў расейскаму партнёру заяўкі на пастаўкі нафты.

Расейскія нафтавыя кампаніі, тым не менш, прынялі пастанову скараціць аб'ёмы паставак у Беларусь. Пра гэта намеснік старшыні канцэрна Віталь Паўлаў паведаміў БелТА.

«Канцэрн і беларускія НПЗ, як заўсёды, своечасова выканалі ўсе неабходныя працэдуры для забеспячэння паставак нафты. Заяўкі на пастаўку і транспартаванне нафты ў трэцім квартале беларускім бокам былі накіраваныя на адрас Мінэнэрга Расеі і акцыянернай кампаніі Транснафта 6 чэрвеня. Графік паставак з паменшанымі ў параўнанні з заяўленымі канцэрнам аб'ёмамі паступіў да нас 15 чэрвеня», – адзначыў ён.

Віталь Паўлаў канстатаваў, што, на жаль, ад расейскіх нафтавых кампаній дакументальнага афармлення пазначаных графікам аб'ёмаў пастаўкі не было аж да 30 чэрвеня.

«У сувязі з гэтым канцэрн 30 чэрвеня правёў кансультацыі з Мінэнэрга Расеі на прадмет захавання дзейнага міжурадавага пагаднення пра аб'ёмы нафтавых паставак, дзе было выкладзенае аргументаванае меркаванне беларускага боку. Кансультацыі будуць прадаўжацца», – дадаў намеснік старшыні канцэрна.

Таксама ён паведаміў, што ў сувязі са зніжэннем паставак нафты загрузка беларускіх НПЗ была аптымізаваная з пункту гледжання найбольшай эфектыўнасці працы.

30 чэрвеня, нагадаем, расейская «Транснафта» абвесціла, што на траціну скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь. Як растлумачыў прадстаўнік кампаніі, звязана гэта з тым, што беларускія прадпрыемствы падалі заяўкі на пастаўкі нафты ў трэцім квартале ў апошні дзень чэрвеня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках