26 красавiка 2024, Пятніца, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста-фрылансера абвінавацілі ў «абразе чыноўнікаў»

1
Журналіста-фрылансера абвінавацілі ў «абразе чыноўнікаў»
Фотa: svaboda.org

Жанчыны з Лоеўскага райвыканкама пакрыўдзіліся на журналістаў, якія прыехалі асвятляць праблемы мясцовага прадпрыемства.

Гомельскі журналіст-фрылансер Аляксей Атрошчанка, якога ў чэрвені міліцыя затрымлівала ў Лоеве разам з Кастусём Жукоўскім, атрымаў 1 ліпеня праз пошту два адміністрацыйныя пратаколы, паведамляе «Радыё Свабода».

«Склаў гэтыя пратаколы ўчастковы інспектар Лоеўскага РАУС Андрэй Хічаў. Наколькі можна было разабрацца ў заблытаным почырку ўчастковага, абвінавачваюць мяне ў абразе “службовых асобаў дзяржаўнага органа пры выкананні імі службовых абавязкаў, паўнамоцтваў... здымаючы ўсё на відэа”. Даслоўна так. Падобна на тое, падчас відэаздымкі каля камбіната будматэрыялаў я яшчэ і нядобра выказваўся на адрас чыноўніка Лоеўскага райвыканкама Ірыны Пастуховай і намесніка старшыні райвыканкама ў ідэалогіі Наталлі Кауравай», – паведаміў Аляксей Атрошчанка.

Ён дадаў, што другі пратакол, складзены ўчастковым інспектарам Хічавым, тычыцца ўжо «непадпарадкавання законным патрабаванням кіраўніка міліцыі Уладзіміра Бухаўцова».

«Нібыта я адмаўляўся садзіцца ў службовы аўтамабіль, каб мяне везлі ў РАУС для складання пратаколу за абразу вышэйзгаданых службовак. Мабыць, чыноўніцы і выклікалі міліцыянтаў, бо затрымліваць нас з відэакамерай прымчаліся спачатку два супрацоўнікі ДАІ, а потым і сам кіраўнік міліцыі з двума памочнікамі».

Ехаць у райаддзел міліцыі супрацоўнікі ДАІ загадалі і Жукоўскаму – ён быў за рулём сваёй машыны. З Жукоўскім гутарыў намеснік кіраўніка міліцыі Генадзь Маджарадайшло да выкарыстання сілы і рукапрыкладства. Жукоўскі падаў заяву ў раённы аддзел Следчага камітэта, а таксама напісаў скаргу кіраўніку абласной міліцыі.

«Нас трымалі ў міліцыі амаль шэсць гадзінаў, але пратаколаў не складалі. Цяпер іх дасылаюць пачкамі – пераводзяць стрэлкі на нас», – мяркуе Атрошчанка.

21 чэрвеня Кастусь Жукоўскі з Аляксеем Атрошчанкам здымалі ў Лоеве рэпартаж пра мясцовы камбінат будматэрыялаў, які знаходзіцца ў гаротным стане. Першымі да іх пад'ехалі чыноўніцы з райвыканкама, запатрабавалі дакументы.

«Жукоўскі паказаў ім пасведчанне рыбака-аматара. Чыноўніцы, мабыць, пакрыўдзіліся і выклікалі міліцыю», – мяркуе Аляксей.

Міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч публічна абяцаў «не пакінуць па-за ўвагай» інцыдэнт у Лоеве.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках