25 красавiка 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць буйных расейскіх кампаній

1

Вашынгтон западозрыў кампаніі ў парушэнні амерыканскага закона пра нераспаўсюджванне тэхналогій для вытворчасці зброі масавай паразы.

Пад санкцыі трапілі маскоўскае КБ «Кунцава», КБ машынабудавання з Каломны і 150-ы авіярамонтны завод з Калінінграда. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента ЗША, якое будзе апублікавана 5 ліпеня, паведамляе РБК.

Акрамя таго, падоўжаныя санкцыі ў дачыненні да КБ прыборабудавання з Тулы і НВА машынабудавання, якія былі ўведзеныя ў верасні 2015 года.

На думку амерыканскага ўрада, расейскія кампаніі падазраюцца ў пастаўках Ірану, Паўночнай Карэі і Сірыі забароненых тэхналогій, якія могуць быць выкарыстаныя для вытворчасці зброі масавай паразы і ракетнай тэхнікі. Канкрэтная нагода для ўвядзення санкцый у дакуменце не называецца.

У санкцыйным спісе Дзярждэпартамента пералічаныя больш за 40 фізічных і юрыдычных асобаў з Кітая, Ірака, Ірана, Малайзіі, Паўночнай Карэі, Судана, Сірыі і Уганды. Акрамя расейскіх прадпрыемстваў абмежаванні ўведзеныя супраць беларускага «Белзнешпрамсэрвісу».

Санкцыі распаўсюджваюцца таксама на даччыныя і афіляваныя структуры названых арганізацый. Амерыканскім урадавым установам забараняецца ўступаць у кантрактныя адносіны з названымі структурамі, дапамагаць ім і пастаўляць тавары, паслугі або тэхналогіі, названыя ў адпаведных пераліках.

Дзеянне санкцый разлічанае на два гады.

У верасні 2015 года сярод падпалых пад санкцыі расейскіх кампаній былі таксама названыя «Росабаронэкспарт», карпарацыя МіГ, кампанія «Катод».

Расейскія кампаніі рэгулярна трапляюць у санкцыйныя спісы, якія ствараюцца на падставе закона пра нераспаўсюджванне, прынятага ў 2000 годзе. Так, санкцыі ў дачыненні «Росабаронэкспарту» ўводзіліся ў 2008 годзе. Сярод арганізацый, якія падпадалі пад абмежаванні ў 2000-я гады, былі «Еўрапалас 2000», «НДІГрафіт», кампанія «МОСО» і інстытут НИКИЭТ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках