20 красавiка 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напад на кавярню ў Бангладэш: 20 закладнікаў забітыя

2
Напад на кавярню ў Бангладэш: 20 закладнікаў забітыя
ФОТО: bbc.com

Службы бяспекі Бангладэш раніцай узялі штурмам захопленую кавярню.

Урад Бангладэш паведаміў, што ісламісты, якія захапілі закладнікаў у кавярні Дакі, забілі 20 чалавек. Службы бяспекі Бангладэш раніцай у суботу ўзялі штурмам захопленую кавярню, вызваліўшы рэшту закладнікаў. Шасцёра нападнікаў забітыя, паведамляе BBC.

Сярод вызваленых закладнікаў, паводле паведамлення паліцыі, ёсць грамадзяне Японіі і Шры-Ланкі. Раней амбасада Італіі ў Бангладэш паведаміла, што сярод закладнікаў было сем грамадзянаў Італіі.

Паводле словаў паліцыянтаў, шасцёра захопнікаў забітыя. Два паліцыянты загінулі ў момант захопу кавярні ў пятніцу вечарам.

Відавочцы перадаюць, што стральба, якая была чуваць з боку кавярні Holey Artisan Bakery цягам некаторага часу пасля пачатку штурму, спынілася.

ФОТА: BBC.COM
ФОТА: BBC.COM

Экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава" (забароненая ў многіх краінах, у тым ліку ў Расеі) узяла на сябе адказнасць за захоп закладнікаў.

ФОТА: BBC.COM

Два закладнікі змаглі ўцячы самастойна – у іх агнястрэльныя раны, але яны не ў крытычным стане.

Паліцыя Бангладэш прызнала, што ёй не ўдалося наладзіць кантакт з захопнікамі, і прыняла пастанову штурмаваць будынак з усходам сонца.

Як раней паведамлялі мясцовыя СМІ, увечары ў панядзелак у кавярню Holey Artisan Bakery, якая знаходзіцца ў прэстыжным квартале Гульшан непадалёк ад некалькіх амбасадаў, уварваліся ўзброеныя людзі і адкрылі агонь.

У выніку перастрэлкі з баевікамі загінулі два паліцыянты, яшчэ 26 чалавек былі параненыя, прычым дзесяць з іх знаходзяцца ў крытычным стане.

Кавярня – папулярнае месца сустрэчаў і забаваў заможных жыхароў сталіцы, замежных дыпламатаў і замежнікаў, якія жывуць у Бангладэш.

Нягледзячы на заявы ІД, дакладна ідэнтыфікаваць нападнікаў на кавярню пакуль не атрымалася. Адзін з паліцыянтаў у гутарцы з Бі-бі-сі сказаў, што падчас нападу былі чуваць воклічы "Алаху Акбар".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках