19 красавiка 2024, Пятніца, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кобрыне з «Еўраопту» эвакуявалі 50 чалавек

Мяшок з батарэямі ад шурупавёрта падаўся ахоўнікам крамы падазроным.

- Міліцыя бліжэй чым запраўка не падпускае, вуліцу Дружбы перацялі, - напісалі ў сацсетках усхваляваныя кабрынцы. - Што не так з нашым горадам? У Кобрыне бомба?

Спакойнае жыццё райцэнтра парушылі самаходы спецслужбаў, якія з'ехаліся да «Еўраопту» ў цэнтры горада. Супермаркет ачапілі, з яго эвакуявалі блізу 50 чалавек. Прычынай для трывогі стаў падазроны прадмет, падобны да выбуховага прыстасавання, піша kp.by.

ФОТА: СЯРГЕЙ КАВАЛЮК

- У мяшку была прылада сілкавання ад шурупавёрта. Супрацоўнікі міліцыі і сапёрна-піратэхнічнай службы правялі праверку, выбуховых рэчываў і прадметаў, якія нясуць пагрозу, выяўлена не было. Прыкладна а 14:30 крама аднавіла працу, - пракаментавалі інцыдэнт у прэс-службе УУС Берасцейскага аблвыканкама.

ФОТА: СЯРГЕЙ КАВАЛЮК
ФОТА: СЯРГЕЙ КАВАЛЮК
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках