18 красавiка 2024, Чацвер, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У аварыі ў Докшыцкім раёне загінулі пяць чалавек

10

У лабавым сутыкненні атрымалася выжыць толькі аднаму чалавеку - 9-гадовай дзяўчынцы.

Жудаснае ДТЗ здарылася ўчора ўвечары а 21:30 на трасе Менск - Віцебск, паблізу вёскі Марговіца Докшыцкага раёна. Гэта адна з самых трагічных аварый, якія адбылася на тэрыторыі Беларусі за апошнія гады: у выніку лабавога сутыкнення пяць чалавек загінулі і адзін паранены. У ДАІ паведамляюць, што сутыкнуліся Audi 80 і Ford Mondeo, паводле папярэдняй версіі, менавіта першая машына апынулася на сустрэчнай паласе, піша onliner.by.

«Аўтамабіль Audi 80, які рухаўся з боку Менска, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з сустрэчным Ford Mondeo, - паведамілі папярэднюю версію ў ДАІ Віцебскай вобласці. - У выніку ДТЗ кіроўца Audi і якія ехалі з ім у якасці пасажыраў трое мужчын ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы аварыі. Таксама ад атрыманых у выніку ДТЗ траўмаў памёр кіроўца Ford».

Выжыла ў сутыкненні пасажырка Ford - дачка кіроўцы, дзяўчынка 2007 года нараджэння. Яна пацярпела і была дастаўлена ў бальніцу ў несвядомым стане з цяжкай траўмай галавы. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

У СК паводле факта ДТЗ распачалі крымінальную справу, прызначаны шэраг экспэртыз. Следчыя пацвярджаюць інфармацыю ДАІ: на сустрэчную выехаў менавіта Audi. Паведамляецца, што ў Audi у якасці пасажыраў знаходзіліся жыхары горада Наваполацка 1981, 1986 і 1987 года нараджэння, асоба кіроўцы высвятляецца. А ў Ford ехалі грамадзяне Расеі: 50-гадовы жыхар Санкт-Пецярбурга і 9-гадовая дзяўчынка.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках