29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску ДАІ затрымала дзіця за стырном Kawasaki

12

Матацыкл, як высветлілася пазней, належыць тату хлопчыка.

У Менску ДАІ затрымала 13-гадовага дзіцё за стырном Kawasaki. Са слоў бацькі, дзіця ўзяло ключы без папытання.

- Матацыкліст ехаў па вуліцы Ясеніна. Калі інспектары ДАІ спынілі Kawasaki без рэгістрацыйных нумароў, высветлілася, што ім кіруе 13-гадовы хлопчык, - распавяла tut.by прадстаўніца ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка.

Мікіта навучаецца ў адной з гімназій сталіцы.

Матацыкл належыць тату хлопчыка, дзіця, паводле ягоных слоў, узяло ключы без папытання. Адсутнасць нумароў на матацыкле мужчына патлумачыў зламаным мацаваннем.

- Тата растлумачыў, што ягоны сын займаецца мотаспортам і кіраваць матацыклам умее з дзяцінства. Што, вядома, не дае яму права выязджаць на дарогі агульнага карыстання ў такім веку.

Міліцыя склала 4 пратаколы на бацькоў хлопчыка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках