19 красавiка 2024, Пятніца, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наем: Забойства Шарамета - спроба запалохаць усю Украіну

3
Наем: Забойства Шарамета - спроба запалохаць усю Украіну
Мустафа Наем

Раней журналіст «Украінскай праўды», а цяпер народны дэпутат Мустафа Наем распавёў аб сапраўдных мэтах забойцаў Паўла Шарамета.

Сваімі думкамі Наем падзяліўся на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе charter97.org.

"Няхай гэта прагучыць цынічна, напраўду не важна, хто, як і адкуль спланаваў і ўчыніў гэтае забойства. Важна, што гэты выбух быў накіраваны супраць той краіны, якую мы ўсе хацелі пабудаваць, калі было не так страшна - адкрытай, свабоднай, упэўненай і ўсмешлівай», - піша дэпутат.

Паводле ягоных слоў, украінцаў заганяюць у кут, іх «заражаюць жывёлным страхам, недаверам і лёгка кіраванай нянавісцю».

«Гэта вайна супраць нас усіх - нашай здольнасці вольна дыхаць, думаць, адчуваць, казаць і прымаць пастановы на падставе логікі жыцця, а не страху быць забітымі, падарванымі і пакалечанымі», - кажа Наем.

Ён падкрэсліў, што адзіным правільным адказам украінцаў на гэтыя падзеі павінна стаць ахвота, нягледзячы ні на што, «ісці далей і абараняць сваю мару».

«Смела, адкрыта, калі трэба - сцяўшы зубы, скрозь боль, не апускаючы рук і не паддаючыся тым, хто намі грэбуе і ненавідзіць»,- піша Мустафа Наем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках