29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя: Нападнік у Мюнхене быў псіхічна хворы

2
Паліцыя: Нападнік у Мюнхене быў псіхічна хворы
ФОТА З САЙТУ POLITICO.EU

На нападніка зрабіў моцнае эмацыйнае ўздзеянне ўчынак Андэрса Брэйвіка.

Паводле звестак следства, нападніка ў Мюнхене хварэў на псіхічнае захворванне з шэрагу дэпрэсіўных. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мюнхене ў суботу, 23 ліпеня, пракурор Томас Штайнкраўс-Кох. Ён дадаў, што 18-гадовы немец іранскага паходжання, які падазраецца ва ўчыненні злачынства, мусіў назірацца ў лекара, перадае Нямецкая хваля.

Падчас нападу ён выкарыстаў пісталет дзявятага калібра, у ягоным заплечніку было знойдзена 300 набояў. Нападнік вучыўся ў школе, падчас вобшуку ў ягоным пакоі была выяўленая вялікая колькасць матэрыялаў з газэт і часопісаў з інфармацыяй аб нападах адзінцоў з стралковай зброяй у выніку "раптоўных вар'яцтваў".

У паліцыі паведамілі, што ён "абсалютна не меў ніякага дачынення да тэмы ўцекачоў". Таксама не знойдзена ніякіх довадаў дачынення стралка да тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава".

У паліцыі мяркуюць, што на нападніка моцнае эмацыйнае ўздзеянне зрабіў учынак Андэрса Брэйвіка, які быў асуджаны да 21 года зняволення за забойства 77 чалавек. Брэйвік ажыццявіў выбух у цэнтры Осла, а таксама напаў на моладзевы лагер Нарвэжскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 года.

Агулам падчас страляніны ў Мюнхене 22 ліпеня былі параненыя 27 чалавек, з іх 10 знаходзяцца ў цяжкім стане. Стралок забіў 9 чалавек, а затым стрэліў сабе ў галаву.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках