19 красавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвядуць адказнасць за нацысцкія тату і вітанні

38
У Беларусі ўвядуць адказнасць за нацысцкія тату і вітанні

Міліцыя падрыхтавала законапраект, накіраваны на барацьбу з прапагандай нацызму.

Пад забарону трапяць тату, вітальныя жэсты нацыянал-сацыялістаў, паролі, лічбы, у якіх зашыфраваныя імёны фюрэра, разнастайныя руны, «кельты», «коловраты», паведамляе газэта «Советская Белоруссия».

У новай рэдакцыі артыкула 17.10 КоАП (прапаганда нацызму) прадугледжанае павелічэнне сумы штрафу да 20 базавых адзінак (420 рублёў) для фізічных асоб, да 70 БВ (1470 рублёў) для індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.

Таксама будзе ўведзеная адказнасць за нанясенне або публічнае дэманстраванне тату з выявай нацысцкай сімволікі - штраф на суму да 30 базавых адзінак (630 рублёў) або адміністрацыйны арышт. Плануюцца санкцыі за паўторныя такія правапарушэнні - ад 50 базавых для фізічных асоб да 100 і 300 БА для ІП ды юрыдычных асоб адпаведна.

У заўвазе да новага варыянту артыкула КоАП павялічаны пералік сімволікі і атрыбутыкі за кошт элементаў, якія выкарыстоўваліся не толькі ў Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Нямеччыны, але і ў дзяржаўных, вайсковых ды iншых структурах, прызнаных злачыннымі Міжнародным вайсковым трыбуналам.

Каральным стануць вітальныя жэсты нацыянал-сацыялістаў, паролі, лічбы, у якіх зашыфраваныя імёны фюрэра, разнастайныя руны, «кельты», «коловраты».

Заўвага да артыкула 17.10 КаАП дапоўненая ў новай рэдакцыі нормай, якая дазваляе вызваляць ад адміністрацыйнай адказнасці ўладальнікаў нацысцкіх наколак пры ўмове, што яны яшчэ да разгляду справы самохаць вывелі такія тату альбо ўнеслі ў іх змены (карэкцыю), якія выключаюць выяву нацысцкай сімволікі ды іншы антыграмадскі змест.

«Такая ініцыятыва беларускага МУС, дарэчы, не мае аналагаў у свеце. Дарэчы, каб унікнуць чутак ды інсінуацый, у заўвазе да законапраекта фігуруе пункт, паводле якога не з'яўляюцца адміністрацыйнымі правапарушэннямі выраб, публічнае дэманстраванне і (або) распаўсюджванне нацысцкіх сімволікі і атрыбутыкі «падчас ажыццяўленні дзейнасці ў галіне тэатральнага, музычнага, цыркавога і выяўленчага мастацтва, бібліятэчнай справы, кінематаграфіі, музейнай справы, арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных, забаўляльных акцый, выдавецкай справы, адукацыйнай дзейнасці, СМІ ў адпаведнасці з заканадаўствам, калі яно не накіраванае на фармаванне пазітыўнага стаўлення да нацызму», - піша газэта.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках