19 красавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Шарамет пахаваны побач з бацькам

17
Павал Шарамет пахаваны побач з бацькам

23 ліпеня забіты беларускі журналіст Павал Шарамет быў пахаваны побач з магілай бацькі на Паўночных могілках Менска.

Раней у храме Усіх Святых на вуліцы Каліноўскага адбылася цырымонія развітання з журналістам, у якой удзельнічалі да паўтары тысячы чалавек, у тым ліку прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, дыпламаты, палітыкі і журналісты, піша БелаПАН.

Нагадаем, Павал Шарамет загінуў 20 ліпеня ў выніку выбуху аўтамабіля ў цэнтры Кіева. Выбух адбыўся у 7:45, калі ён ехаў у аўтамабілі.

На адным з запісаў, паводле наяўнай інфармацыі, зафіксаваны момант закладкі выбуховага прыстасавання. Як паведаміла журналістам крыніца ў праваахоўных органах, устаноўлена, што мэтай выбуху быў менавіта Павал Шарамет.

Да расследавання падключыліся супрацоўнікі ФБР, пра дапамогу якіх папрасілі ўкраінскія ўлады. 21 ліпеня яны сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка не выключыў, што забойства Паўла Шарамета было здзейсненае з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне.

Спачуванні родным і блізкім Шарамета выказалі найвышэйшыя асобы дзяржаваў, кіраўнікі знешнепалітычных установаў, міжнародныя арганізацыі. Беларускае кіраўніцтва ад любых ацэнак таго, што адбылося, устрымліваецца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках