25 красавiка 2024, Чацвер, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ Менска ўзмоцніць кантроль за раварыстамі

21
ДАІ Менска ўзмоцніць кантроль за раварыстамі

За парушэнне правілаў дарожнага руху раварыстам пагражае штраф ад 1 да 3 базавых велічыняў.

Дзяржаўтаінспекцыя Менска ўзмацняе кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху раварыстамі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

«Дзеці-пешаходы і дзеці-раварысты – найбольш уразлівыя катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху. Таму Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы звяртаецца да бацькоў з просьбай нагадаць дзецям асноўныя правілы бяспечных паводзінаў на дарозе. Нагадайце дзіцяці, што перасоўвацца на ровары неабходна толькі па роварнай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па збочыне, ходніках або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў», – гаворыцца ў паведамленні УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Там нагадваюць, што пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе раварыст павінен весці ровар побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі, прадугледжанымі правіламі для руху пешаходаў.

Раварысту ва ўзросце маладзейшым за 14 гадоў без суправаджэння паўналетняй асобы забараняецца рухацца па дарозе, за выключэннем пешаходных і жылых зонаў, ходнікаў, роварных і пешаходных дарожак.

За парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала роварам, пагражае адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 18.23 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, якая прадугледжвае штраф сумай ад 1 да 3 базавых велічыняў (адна БВ цяпер складае 21 рубель), калі правапарушэнне было здзейсненае ў стане алкагольнага ап'янення – штраф сумай ад 3 да 5 базавых велічыняў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках