20 красавiка 2024, Субота, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уначы дапамог жанчыне закласці бомбу, а раніцай падарваў Шарамета»

62
«Уначы дапамог жанчыне закласці бомбу, а раніцай падарваў Шарамета»

Польскі экспэрт мяркуе, што забойца Паўла Шарамета ўжо ідэнтыфікаваны.

Журналіст тэлеканала «Белсат» Сяргей Пеляса разам з Анджэем Мрочакам, былым кіраўніком аператыўнай секцыі ў справах тэрактаў Аддзела ў барацьбе з Крымінальным тэрорам і забойствамі варшаўскай паліцыі прадаўжаюць расследаванне забойства вядомага журналіста.

Калі б хацелі параніць, то зрабілі б тэст

«Калі падабраць невялікую выбухоўку і размясціць яе ў адпаведным месцы, то можна прыблізна пралічыць наступствы выбуху. Але гэта не так проста, каб дакладна ведаць, якога тыпу раненні атрымае ахвяра. Калі забойца хоча, напрыклад, толькі параніць, то ён павінен быў бы загадзя зрабіць тэсты на такой самай машыне. Але калі выканаўца падкладае выбухоўку пад машыну (так было ў выпадку забойства Паўла Шарамета), то ён хоча забіць патэнцыйную ахвяру», – мяркуе экспэрт.

Сведкі выбуху ў Кіеве кажуць, што бачылі ружовы выбліск і шэры дым. Паводле словаў польскага экспэрта, гэта можа сведчыць, што Паўла Шарамета забілі пры дапамозе трацілу. «Такі колер дыму характэрны для вайсковай выбухоўкі, напрыклад трацілу. Можа быць і шэры дым, але цямнейшы», – каментуе фатаграфіі з месца выбуху Анджэй Мрочак.

Якім чынам дэтанавалі выбухоўку?

«Бомбу дэтанавалі праз радыёхвалю. Часцей за ўсё для гэтага выкарыстоўваюць аўтамабільны пульт або такі, якім адчыняюць уязную браму. Такія пульты самыя эфектыўныя. Хвалі дасягаюць максімум на 50 метраў», – тлумачыць экспэрт.

Анджэй Мрочак не выключае, што дэтанаваць бомбу можна нават з рукой у кішэні, як мужчына, які апынуўся на месцы выбуху машыны з Паўлам Шараметам. «Тут няма жалезнага правіла. Гэта залежыць ад якасці пульта. Адзенне абмяжоўвае радыёхвалі, але не так, каб не дэтанаваць. Калісьці ў мяне быў такі выпадак. Выканаўца стаяў у пад'ездзе на 11 паверсе, і хвалі пульта не падзейнічалі на машыну, якая стаяла пад домам. У выніку ён іншым спосабам дэтанаваў бомбу».

Чаму кілеры выкарыстоўвалі выбухоўку, а не пісталет або вінтоўку?

«Выбух пакідае мала слядоў. У такіх замахах характэрна тое, што адзін чалавек робіць бомбу і яе прадае, другі падкладае і дэтануе, а трэці – заказнік забойства. Гэта эфектыўны метад, лепшы, чым з пісталета, як у выпадку з Нямцовым у Маскве. У выпадку бомбы цяжка знайсці ўсіх, хто ў гэтым удзельнічаў. Калі затрымаюць канструктара бомбы, то ён можа не ведаць заказніка. І, безумоўна, псіхалагічна забойцу прасцей кагосьці падарваць, чым застрэліць, таму што ён не глядзіць ахвяры ў вочы. Часта, але не заўсёды, бомбы – гэта ананімнасць. Нярэдка ў такія забойствы ўблытаныя людзі з блізкага атачэння ахвяры», – упэўнены экспэрт.

На відэа з закладкай бомбы той самы мужчына, які стаяў на скрыжаванні, дзе забілі Шарамета

«На гэтым відэа жанчына падкладае бомбу пад машыну, і ў яе ўзнікае праблема з яе мацаваннем. Выбуховае прыстасаванне было на магніце, але не ў кожную машыну можна падкласці выбухоўку на магніце, бо аўтамабілі часам маюць алюмініевыя элементы. Мужчына, які яе страхуе, відаць нападпітку. Відаць, што гэта той самы чалавек, які стаяў на перакрыжаванні. Такая самая шапка і злёгку кульгавы. Ён можа рабіць выгляд, што п'яны. Спачатку ён не хістаецца, а потым перастае. Дарэчы, дзяўчына досыць характэрная. Маладая, далікатнага целаскладу. Ва ўкраінскай паліцыі не павінна быць праблемаў, каб яе знайсці.

Я думаю, яны атрымалі грошы за закладку выбухоўкі і, магчыма, самі не ведалі, што робяць. Заказнік ім невядомы.

У іх там сумка таксама характэрная. Прабачце мне нясціпласць, але іх ужо даўно павінны былі затрымаць. Трэба шукаць гэтую жанчыну на запісах камераў назірання са скрыжавання, дзе быў выбух. Яна павінна была быць. Або ў момант ад'езду машыны Паўла, або недзе на яго шляху да скрыжавання. Яна на 100% там», – запэўнівае Мрочак.

Адкуль мужчына са скрыжавання даведаўся, што Шарамет выйшаў з дому?

«Ён мог проста бачыць, як Шарамет выходзіць з дому і садзіцца ў машыну. Рэдка хто адразу едзе. Ёсць пара хвілінаў на запуск рухавіка, на тое, каб прышпіліць рамень. Калі мужчына ў чорным убачыў, што Павел сеў, то пайшоў уздоўж вуліцы. Ён ішоў з таго самага кірунку, з якога прыехала машына. Ён мог яго бачыць. Нельга выключыць, што жанчына дала яму знак».

Дзёрзка і непрафесійна, як крымінальнікі

«Шчыра кажучы, яны дзейнічалі дзёрзка. Непрафесійна. Прафесійна толькі бомбу зрабілі. Выканаўцы працавалі без падрыхтоўкі і разведкі, па-хуткаму. Яны маглі не ведаць пра камеры назірання. Гэта не выглядае як дзеянні прафесійных дыверсантаў, а хутчэй крымінальнікаў», – канстатуе экспэрт.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках