25 красавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыянты спрабавалі ўварвацца ў кватэру Лябедзькі

13
Міліцыянты спрабавалі ўварвацца ў кватэру Лябедзькі
АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА

Супрацоўнікі міліцыі ўчора ўвечары хацелі «пагутарыць» з лідарам Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Пра гэта старшыня АГП Анатоль Лябедзька напісаў у «Фэйсбуку», паведамляе charter97.org.

«Патэлефанавалі хатнія, толькі што ў кватэру спрабавалі ўламацца людзі, якія назваліся “супрацоўнікамі міліцыі”.

Дзверы не адчынілі. На пытанне, з якой місіяй, адказалі “пагутарыць з Анатолем Лябедзькам”.

На ўдакладняльнае пытанне, пра што, рушыў услед адказ, “ну, тут трэба паперы падпісаць”...

На тым і рассталіся... Можа да заўтра?», – напісаў старшыня АГП.

Нагадаем, што гэта далёка не першы выпадак за апошнія дні, калі супрацоўнікі міліцыі і КДБ у абыход законных фармальнасцяў хочуць пагутарыць з лідарамі і актывістамі апазіцыі.

Так, у пятніцу раніцай каардынатару «Еўрапейскай Беларусі» Максіму Вінярскаму патэлефанаваў намеснік кіраўніка Маскоўскага РУУС Менска ў грамадскай бяспецы і прапанаваў «пагутарыць». Сутыкнуўшыся з адмовай, высокі міліцэйскі чын выказаў гатоўнасць пад'ехаць куды заўгодна ў горадзе, каб «размова» ўсё ж такі адбылася.

Раней у Гомелі супрацоўнік КДБ з імем Дзмітрый патэлефанаваў з нумара +375 29 308 91 33 праваабаронцы Вікторыі Фёдаравай і прапанаваў у «сяброўскай гутарцы» абмеркаваць «міжнародную абстаноўку».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках