29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бразіліі спрабавалі выкрасці алімпійскі агонь

6
У Бразіліі спрабавалі выкрасці алімпійскі агонь

На адным з этапаў эстафеты алімпійскага агню ў Бразіліі невядомы мужчына меў намер выкрасці паходню.

Пра гэта паведамляе Daily Mail (пераклад – lenta.ru).

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Гуарульюс (штат Сан-Паўлу). Мужчына паспрабаваў напасці на факеланосцаў, але быў спынены супрацоўнікамі сілаў правапарадку, якія суправаджалі працэсію. Зламыснік арыштаваны, у выніку здарэння пацярпеў адзін паліцыянт.

13 ліпеня ў бразільскім горадзе Жаінвіль невядомы паспрабаваў загасіць алімпійскі агонь вогнетушыльнікам. Парушальніка затрымала паліцыя.

Эстафета алімпійскага агню праходзіць па ўсёй тэрыторыі Бразіліі, ён будзе запалены на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Гульняў на стадыёне «Маракана» ў Рыа-дэ-Жанэйра 5 жніўня. Алімпіяда будзе доўжыцца да 21 жніўня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках