24 красавiка 2024, Серада, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Матацыклы Мураўёва выправілі на банкруцтва

11
Матацыклы Мураўёва выправілі на банкруцтва

Эканамічны суд Менска пачаў разгляд справы ў дачыненні да «Матацыклетнай кампаніі “Менск-Мота”».

Інфармацыя пра гэта размешчаная ў Адзіным дзяржаўным рэестры звестак пра банкруцтва, піша a target="_blank" href=http://news.tut.by/economics/505409.html>tut.by.

Суд вынес вызначэнне пра пачатак вядзення справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) і адкрыцці абароннага перыяду, які прадоўжыцца да 24 жніўня, гаворыцца ў пастанове суда.

«Матацыклетная кампанія “Менск-Мота”» была ўтвораная структурамі бізнэсмэна Аляксандра Мураўёва пасля набыцця кантрольнага пакета акцый ААТ «Мотавела». «Менск-Мота» займалася рэалізацыяй і прасоўваннем мотатэхнікі беларускай вытворчасці, у першую чаргу – матацыклаў «Менск».

Летась Мураўёў быў затрыманы. Матэрыялы справы да гэтага часу не перадалі ў суд. Само «Мотавела» загрузла ў пазыках.

Выпускам ровараў і мотатэхнікі займаецца ТАА «Мотавелазавод» пад кіраўніцтвам былога мэра Менска Мікалая Ладуцькі. Заснавальнікамі новага прадпрыемства выступілі комплекс «Менск-арэна» і доследна-механічны завод, галоўным акцыянерам якога з'яўляецца Менгарвыканкам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках