19 красавiка 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перакуліўся асфальтаўкладнік

6

Кіроўцу шпіталізавалі з дыягназам раздрабленне левага ступака і алкагольнае ап'яненне.

У Менску праз наезд на бардзюр перакуліўся самаходны каток. Сур'ёзна пацярпеў кіроўца.

Як інфармавала прэс-служба МДУ МНС, паведамленне пра аварыю паступіла ад відавочцаў у 3 гадзіны ночы 24 ліпеня.

Ратавальнікі, якія прыбылі на вул. Прыдарожную, выявілі, што праз наезд на бардзюр перакуліўся пнеўмашынны самаходны каток «Амкадор-6641». Машына належыць УП «Рэмаўтадор Савецкага раёна».

Супрацоўнікі МНС з выкарыстаннем аварыйна-выратавальнай прылады дасталі з салона кіроўцу 1956 года нараджэння.

З папярэднім дыягназам раздрабленне левага ступака, алкагольнае ап'яненне мужчына шпіталізаваны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках