25 красавiка 2024, Чацвер, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК: Мы вынесем максімальна жорсткую пастанову пра зборную Расеі

5
МАК: Мы вынесем максімальна жорсткую пастанову пра зборную Расеі
Герхард ХАЙБЕРГ
ФОТА: AFP

У Лазане пачалося паседжанне Міжнароднага алімпійскага камітэта пра адхіленні нацыянальнай каманды РФ ад удзелу ў Алімпіядзе.

Напярэдадні паседжання сябра МАК Герхард Хайберг заявіў, што пастанова МАК пра ўдзел зборнай Расеі ў Алімпіядзе будзе адной з самых складаных. Ён дапусціў адхіленне каманды ў поўным складзе.

«Я спадзяюся, што мы будзем досыць цвёрдыя, каб прыняць максімальна жорсткую пастанову. Я не буду пярэчыць, калі мы выключым усю зборную Расеі ў поўным складзе. Зразумела, што расейцам не падабаецца тое, што адбываецца. Яны імкнуцца паўплываць на сяброў МАК з тым, каб тыя змянілі сваё меркаванне», – сказаў Хайберг выданню NRK (пераклад – РБК).

Таксама Хайберг, прадстаўнік у МАК ад Нарвегіі, пракаментаваў станоўчыя вынікі допінг-спробаў удзельнікаў Алімпіядаў 2008 і 2012 гадоў, якія былі выяўленыя ў выніку пераправеркі. У агульнай колькасці станоўчы вынік далі ўжо 98 спробаў, узятых падчас Алімпіядаў у Пекіне і Лондане.

«Мы былі занадта наіўныя і занадта ўпэўненыя ў сабе. І тое, што адбылося – вынік гэтай упэўненасці. Мы былі занадта даверлівыя, і ў выніку не кіравалі сітуацыі. Мабыць, нашыя парадкі былі памылковымі, а сістэма – няправільнай. І нам усім разам трэба змяніць сітуацыю», – сказаў Хайберг.

Міжнародны алімпійскі камітэт пачаў абмеркаванне ў Лазане пытання пра ўдзел зборнай Расеі ў Алімпіядзе.

У будынак МАК прыбыў прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расеі Аляксандр Жукаў, паведамляе тэлеканал «Расея-24».

У будынак, дзе праходзіць паседжанне, таксама прыбыў ганаровы прэзідэнт МАК Жан-Клод Кілі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках