28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Варшава прымае ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі

1
Варшава прымае ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі
ФОТА: PAP

Тысячы маладых паломнікаў з усяго свету маліліся ў Варшаве за поспех Сусветных дзён моладзі, якія стартуюць найбліжэйшы аўторак у Кракаве.

У нядзелю ўрачыстае набажэнства ў Храме Божае Ласкі правялі блізу 20 біскупаў пад кіраўніцтвам Варшаўскага мітрапаліта кардынала Казімежа Ныча, паведамляе «Радыё Польшча».

«Я рады, што вы тут. І дзякую вам за ўдзел у Сусветных днях моладзі. Я прашу дапамогі ў малітве за сусветныя, еўрапейскія, польскія справы, за справы ўсёй царквы» - сказаў варшаўскі мітрапаліт, звяртаючыся да прысутных у польскай сталіцы маладых паломнікаў з усяго свету.

Ва ўсёй Польшчы праходзяць Дні ў дыяцэзіях, якія для маладых хрысціян закліканы стаць духоўнай і арганізацыйнай падрыхтоўкай да галоўных мерапрыемстваў у Кракаве.

Дэвізам XXXI Сусветных дзён моладзі з'яўляюцца словы «Шчасныя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць».

У Варшаву прыехала 14 тысяч пілігрымаў з 70 краін. Для іх у польскай сталіцы адкрылі зону паломніка, дзе можна атрымаць неабходную інфармацыю, паслухаць музыку і паглядзець фільмы.

У нядзелю ў Варшаве пад назвай «Віфлеем» прайшоў Фестываль нацый, удзельнікі якога маліліся, дзяліліся сведчаннямі веры ў Бога, а таксама выслухалі музычны канцэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках