20 красавiка 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы пераможца «Басовішча-2016»

1
Названы пераможца «Басовішча-2016»
.K

Пасля доўгага абмеркавання журы назвала найлепшы праект маладой беларускай музыкі.

Сёлета за перамогу змагаліся менскія электроншчыкі Intelligency, наваградская каманда M.G., інструменталісты Тhe Glitchhh, гурт Haina, які грае ў кірунку эксперыментальнага року, ды Яўген Кучмейна з праектам .K.

Як паведамляе Tuzin.fm, пасля доўгага абмеркавання журы назвала найлепшым праект .К. У раду ўвайшлі арганізатары фэсту, музычныя экспэрты, грамадскія дзеячы ды журналісты — старшыня Беларускага аб’яднання студэнтаў Ганна Пякарская, спявачка Ілона Карпюк, рэдактарка парталу Tuzin.fm Хрысьціна Дарапей, галоўны рэдактар Euroradio.fm Віталь Зыблюк, музыка і журналістка Марыя Яр, журналіст Polskie Radio Bialystok Анджэй Байгуз, Віктар Сямашка ад беларускага радыё «Рацыя» ды пераможцы 2015-га году — TonqiXod і Navi.

У 2015-м годзе пераможцамі конкурсу сталі адразу дзве групы - Navi і TonqiXod.

Акрамя ганаровага звання пераможцы «Басовішча», праект К. атрымаў магчымасць выступіць з сэтам у другі дзень фестывалю, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча» ў 2017 годзе і грашовы прыз. Таксама яго песні трапяць у ратацыю Беларускага радыё «Рацыя».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках