24 красавiка 2024, Серада, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доля «Беларускалія» ў казне Менскай вобласці скарацілася ўтрая

14
Доля «Беларускалія» ў казне Менскай вобласці скарацілася ўтрая

Паўгода таму доля «Беларуськалія» ў бюджэце складала 45,5%, цяпер жа - толькі 15,7%.

Паводле вынікаў 2015 года доля найбуйнейшага падаткаплацельшчыка Менскай вобласці складала 45,5%, паводле вынікаў першага паўгоддзя гэтага года яна скарацілася да 15,7%, сведчаць звесткі ІМПЗ Менскай вобласці.

Салігорскае прадпрыемства застаецца найбуйнейшым плацельшчыкам падаткаў у кансалідаваны бюджэт Меншчыны з доляй 15,7%.

Амаль удвая сёлета вырасла падатковая вага «Завода «Бульбаш» (з 1,4 да 2,7%), больш чым удвая «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадыў» (з 1,1 да 2,5%) , паведамляе сайт ej.by.

У пяцёрку галоўных плацельшчыкаў таксама ўвайшлі «РН-Захад» (1,4%) і «Белмытнясэрвіс» (1%).

Усяго, як паведамляе ІМПЗ Менскай вобласці, 46 буйнымі арганізацыямі Менскай вобласці ў студзені-чэрвені 2016 года выплачана 3323,3 рублёў - гэта 52,9% усіх паступленняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках