28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці выкрадзенага экс-кіраўніка МУС Беларусі звярнулася ў суд

7
Маці выкрадзенага экс-кіраўніка МУС Беларусі звярнулася ў суд
ЮРЫЙ ЗАХАРАНКА

Менгарсуд разгледзіць касацыйную скаргу ў справе аб прызнанні Юрыя Захаранкі памерлым.

1 жніўня ў Менскім гарадскім судзе будзе разглядацца скарга 92-гадовай Улляны Захаранкі, маці зніклага 17 гадоў таму экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі, пра прызнанне яго памерлым.

Улляна Захаранка спрабуе абскардзіць вызначэнне суда Кастрычніцкага раёна Менска, суддзя якога Вольга Біруля прыпыніла цывільную справу аб прызнанні яе сына памерлым да разгляду крымінальнай справы, распачатай пракуратурай 17 верасня 1999 года, паведамляе БелаПАН.

Беларускі дакументацыйны цэнтр заклікае грамадскія арганізацыі і грамадзян падтрымаць Улляну Захаранку і накіраваць звароты да прэзідэнта Беларусі і ў Менскі гарадскі суд з просьбай адправіць справу аб прызнанні Захаранкі памерлым на новы разгляд.

Юры Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі на выбарах першага прэзідэнта Беларусі і ў ліпені 1994 года, адразу пасля абрання Лукашэнкі, быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных спраў. У кастрычніку 1995 года Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а ў красавіку таго ж года былы міністр быў паніжаны ў рангу да палкоўніка міліцыі і звольнены з МУС.

Неўзабаве пасля гэтага Юры Захаранка перайшоў на бок апазіцыі. У лютым 1998 года ён узначаліў камітэт бяспекі ў складзе ценевага ўрада. Увесну 1999-га былы прыхільнік Лукашэнкі актыўна ўдзельнічаў у арганізаванай апазіцыяй кампаніі выбараў прэзідэнта, уваходзіў у каманду былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра, ездзіў па краіне, арганізоўваў групы для збору подпісаў.

Увечары 7 траўня 1999 года Захаранка знік па дарозе дадому, каля вуліцы Магілёўскай. Справа паводле факту ягонага забойства было распачатая 17 верасня 1999 году паводле артыкулу 101 КК (наўмыснае забойства), але не закончаная дагэтуль. Расследаванне абставін знікнення гнанага генерала знаходзіцца на кантролі Камітэта правоў чалавека ААН.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках