29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У турмах Турцыі ўтрымліваюцца 62 падлеткі пасля спробы дзяржаўнага перавароту

У турмах Турцыі ўтрымліваюцца 62 падлеткі пасля спробы дзяржаўнага перавароту
ФОТА: EPA

Непаўналетнія былі затрыманыя пасля спробы вайсковага бунту - яны дагэтуль утрымліваюцца ў турмах і не могуць звязацца з бацькам.

Гаворка ідзе аб навучэнцах вайсковай школы Kuleli, якіх затрымалі паводле падазрэння ва ўдзеле ў змове супраць дзяржавы. Са слоў іх адвакатаў, незадоўга да бунту падлеткаў, якім ад 14 да 17 гадоў, прымусілі надзець камуфляжную форму і ўзяць незараджаную зброю, паведамляе gazeta.ru са спасылкай на The Telegraph.

З аповедаў бацькоў, адзін з кадэтаў быў у той дзень у школе падчас летніх вакацый праз тое, што яму трэба было пераздаць іспыт. Ягонай маці патэлефанавалі са школы і паведамілі, што пасля іспыту хлопчык запрошаны на пагулянку. Сын звязаўся з ёй толькі а чацвёртай раніцы і распавёў, што камандзіры школы адабралі ў яго тэлефон, далі яму і аднакласнікам форму і зброю і прымусілі іх ахоўваць навучальную ўстанову. У выніку камандзіры збеглі, а выхаванцаў затрымалі.

Бацькі некаторых іншых навучэнцаў заявілі, што іх дзяцей завабілі ў той дзень у школу, паабяцаўшы сустрэчу з вядомымі футбалістамі.

Раней паведамлялася, што ўлады Турцыі выдалі ордэр на арышт 42 журналістаў пасля спробы перавароту ў краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках