29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фэсце ў Гародні пабіліся фанаты нямецкіх і японскіх аўтамабіляў

10
На фэсце ў Гародні пабіліся фанаты нямецкіх і японскіх аўтамабіляў
ФОТА З САЙТА VK.COM

Імпрэза, якая сабралася некалькі соцень прадстаўнікоў аўтамабільных клубаў з усёй Беларусі, прайшла не зусім спакойна.

Скандалам скончыўся аўтамабільны фэст SunDay, які традыцыйна праходзіць пад Гародняй.

У нядзелю раніцай паміж фанатамі нямецкага і японскага аўтапраму завязалася сварка, якая пазней перарасла ў бойку.

Пабоішча, у якім удзельнічалі 7 чалавек, закончылася сумна - аднаму з мужчын зламалі нагу, у той час як астатнія абышліся ранамі і ўдарамі. Як высветлілася, ініцыятарамі бойкі былі два 20-гадовыя хлопцы – аматары нямецкіх аўтамабіляў.

Цікава, што пазней гарадзенская міліцыя супакоіла грамадскасць, заявіўшы, што ніякай масавай бойкі, напраўду не было.

- Канфлікт з рукапрыкладствам доўжыўся не больш за хвіліну і ў ім рэальна удзельнічала тры чалавекі, - паведамляе сайт УУС Гарадзенскага аблвыканкама. - Сапраўдныя завадатары былі выяўленыя і затрыманыя міліцыяй, пацярпелы з пераломам нагі дастаўлены ў шпіталь. Далейшыя спробы «распаліць» сітуацыю і «расчаць» зноў канфлікт былі спыненыя супрацоўнікамі міліцыі і арганізатарамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках