24 красавiка 2024, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алімпіяда: расейскае плаванне фактычна дыскваліфікаванае

3
Алімпіяда: расейскае плаванне фактычна дыскваліфікаванае

Сямёра расейскіх плыўцоў з алімпійскага складу не маюць права выступіць на Гульнях у Бразіліі.

Расейскія плыўцы Уладзімір Марозаў, Мікіта Лобінцаў і Дар'я Усцінава фігуруюць у дакладзе незалежнай камісіі Макларэна з Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) і згодна з крытэрыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) прапусцяць Алімпійскія гульні 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міжнароднай федэрацыі плавання (FINA), інфармуе ТАСС.

Незалежная камісія WADA на чале з Рычардам Макларэнам 18 ліпеня прадставіла даклад аб выніках расследавання абвінавачванняў у допінгавых махінацыях на Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы. У дакладзе сцвярджаецца, што сістэма ўтойвання станоўчых допінг-пробаў у Расеі выкарыстоўвалася ў 643 выпадках з 2011 да 2015 года, усяго ў ёй былі задзейнічаныя атлеты з 30 тыпаў спорту.

Пры гэта FINA адзначае, што ў дакладзе Макларэна няма ніякіх указанняў на тое, што расейскія сінхраністкі, скакуны ў ваду і ватэрпалісты былі ўцягнутыя ў дзяржаўную допінгавых праграму.

FINA таксама пацвердзіла, што Юлія Яфімава, Анастасія Крапівіна, Наталля Лоўцава і Міхаіл Даўгалюк таксама не дапушчаныя да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2016 года, бо яны раней былі абвінавачаныя ва ўжыванні допінгу.

Такім чынам, усяго сямёра расейскіх плыўцоў з алімпійскага складу не маюць права выступіць на Гульнях у Бразіліі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках