20 красавiка 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынесены прысуд у гучнай «мясной» справе з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама

7
Вынесены прысуд у гучнай «мясной» справе з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама

Сёння, 25 ліпеня, Магілёўскі абласны суд вынес прысуд у справе аб крадзяжы мяса з мясакамбінатаў.

Суд 25 ліпеня вынес прысуд у справе аб крадзяжы мяса з мясакамбінатаў былым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама і чатыром хаўруснікам злачынца. Яны прысуджаныя да розных тэрмінаў зняволення - ад чатырох да васьмі гадоў пазбаўлення волі, пішуць «Беларускія навіны».

Нагадаем, 19 кастрычніка 2015 года Магілёўскі аблсуд пачаў разгляд справы абвінавачаных у махлярстве з мясам двух расейцаў - мужа і жонкі Ірыны і Яўгена Жаравых, былых першага намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама Віктара Банчука, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Віктара Трызны і ягонага сына Дзмітрыя Трызны, а таксама былога гендырэктара холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія» Алега Чэркаса.

Паводле абвінавачання, паведамляе БелаПАН, Жаравы, дзейнічаючы ад імя расейскіх фірмаў «Росбелагра» і «Майстар-гандаль», укладалі з беларускімі прадпрыемствамі пагадненні на пастаўку мясной прадукцыі, якая адпускалася расейцам без папярэдняй аплаты. У выніку ў расейскіх кампаніях, якім дапамагаў сын намесніка старшыні аблвыканкама, утварылася велізарная пратэрмінаваная запазычанасць.

Паводле вынесенага сёння суддзём Сяргеем Каралёвым прысуду, Жаравы і Дзмітрый Трызна прызнаныя вінаватымі ў авалоданні маёмасцю і прычыненні сваімі дзеяннямі маёмаснай шкоды на вялікую суму. Яны прысуджаныя да васьмі гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці.

Віктар Трызна прызнаны вінаватым у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, а таксама ў падбухторванні да перавышэння ўлады і службовых паўнамоцтваў. Суд прысудзіў яго да сямі гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананне арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на пяць гадоў.

Суд давёў віну Алега Чэркаса ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і прысудзіў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананне арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на пяць гадоў. Пры гэтым суд улічыў вынясенне абвінаваўчага прысуду Чэркасу 13 ліпеня 2013 года судом у Гомелі ў іншай справе.

Віктар Банчук прызнаны вінаватым у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў і прысуджаны да чатырох гадоў зняволення з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на пяць гадоў, без канфіскацыі маёмасці. Банчук быў адзіным фігурантам, які на момант вынясення прысуду не утрымліваўся пад вартай. Пасля вынясення прысуду на яго надзелі кайданкі ў зале суда. Мера стрымання ў дачыненні да астатніх падсудных не змянілася.

Жараў, Чэркас, Банчук, Віктар і Дзмітрый Трызны накіраваныя адбываць пакаранне ў калонію ўзмоцненага рэжыму. Жараў - у калонію агульнага рэжыму.

Акрамя таго, з асуджаных на карысць Гомельскага, Жлобінскага, Калінкавіцкага мясакамбінатаў, прадпрыемства «Аблгандальсаюз» і ААТ «Дыялог-Гомель» спагнана больш за 4 млн дэнамінаваных рублёў. На карысць дзяржавы спагнана 104 тысячы дэнамінаваных рублёў.

Прысуд можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках