20 красавiка 2024, Субота, 2:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Курэйчык: Улады хочуць адрадзіць сацрэалізм

19
Андрэй Курэйчык: Улады хочуць адрадзіць сацрэалізм
Андрэй Курэйчык

Новым Кодэксам аб культуры ўлады спрабуюць рэгуляваць тыя сферы, якія выдатна жывуць без якіх-небудзь указанняў зверху.

Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў першы ў краіне Кодэкс аб культуры. Ён заснаваны на нормах законаў, якія дзейнічаюць цяпер, і прадугледжвае стварэнне адзінага механізму рэгулявання адносін у сферы культуры.

Пры абмеркаванні Кодэкса аб культуры ў «парламенце» стала вядома, што дакумент уводзіць забарону на распіццё спіртных напояў і піва на дыскатэках і канцэртах. Акрамя таго, забараняецца праходзіць у клубы і на канцэрты ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення. Інфармацыі аб тым, што гэтыя пункты пры разглядзе дакумента былі выключаныя, няма.

Таксама кодэкс вызначае парадак атрымання статусу творчага работніка. Ён будзе пацвярджацца прафесійным сертыфікатам, які выдае экспэртная камісія пры Міністэрстве культуры.

Вядомы беларускі рэжысёр Андрэй Курэйчык распавёў сайту charter97.org, што змяніцца ў жыцці беларускіх артыстаў пасля ўваходжання ў дзеянне новага «твору» ўладаў.

- Мы назіраем вяртанне ў савецкія часы, таму што ўлады спрабуюць рэгуляваць тыя сферы, якія выдатна жывуць без якіх-небудзь указанняў зверху. Не думаю, што творчыя асобы стануць менш творчымі, не атрымаўшы афіцыйны статус творчага работніка.

Ці тая ж забарона ўжывання алкаголю падчас канцэртаў: ва ўсім свеце людзі п'юць піва падчас дыскатэк і выступаў гуртоў - усё выдатна, усе задаволеныя. І толькі ў нас наважылі з гэтым змагацца.

Я ўпэўнены - чым менш ўмяшання ў мастацтва з боку ўладаў, тым лепш яно жыве, тым лепшыя вынікі дае. Спроба ўсе зарэгуляваць прывядзе да таго, што ўлады адродзяць сацыяльны рэалізм, знішчыўшы жывое, сапраўднае мастацтва.

Я не вельмі разумею матывацыю чыноўнікаў, якія працавалі над гэтым Кодэксам. Мяркую, што друкуючы розныя ўказы, законы, кодэксы, пастановы, яны проста малююць дзейнасць. Хочаце дапамагчы мастацтву - проста дайце грошай. Падтрымайце маладыя таленты, стварыце прэмію, конкурсы, каб людзі маглі праявіць талент, зрабіце добрыя ўмовы для бізнэсу, падатковыя льготы для спонсараў - за гэта вам скажуць дзякуй. Але не за бюракратыю, якая толькі перашкаджае развівацца мастацтву, - мяркуе Андрэй Курэйчык.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках