29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся аб магчымым скарачэнні каманды Расеі да 40 чалавек

6
СМІ даведаліся аб магчымым скарачэнні каманды Расеі да 40 чалавек

Блізу 90% расейскіх спартоўцаў, заяўленых для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, могуць у выніку не трапіць на Гульні.

Яны не змогуць адпавядаць строгім крытэрам, якія ўсталяваў Міжнародны алімпійскі камітэт, піша The Telegraph са спасылкай на свае крыніцы.

З усёй расейскай камандай, якая налічвала блізу 400 чалавек, на Гульні ў Бразіліі могуць патрапіць блізу 40 спартоўцаў, паведамляе РБК.

У нядзелю, 24 ліпеня, Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) наважыў не адхіляць каманду Расеі ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. Выканкам МАК пастанавіў, што пастанова аб допуску да Алімпіяды кожнага расейскага спартоўцы будуць прымаць адпаведныя міжнародныя федэрацыі.

Аднак расейскія спартоўцы, адабраныя для Алімпіяды, павінны адпавядаць шэрагу крытэраў, галоўныя з якіх - адсутнасць допінгавай гісторыі. Для таго каб пераканацца, што спартовец прайшоў надзейны і строгі допінгавы кантроль, МАК нойме незалежнага экспэрта. Пасля яго высноў, уважае газета, каманда Расеі можа скараціцца да 40 чалавек.

Выданне адзначае, што такім чынам прэзідэнт МАК Томас Бах імкнецца змякчыць хвалю крытыкі, якая абрынулася на камітэт пасля пастановы аб удзеле каманды Расеі на Алімпіядзе. Між іншым, пастанову МАК раскрытыкавалі WADA, Амерыканскае антыдопінгавае агенцтва (USADA), а таксама міністр спорту і аховы здароўя Аўстраліі Сусан Лей.

Паводле стану на 25 ліпеня колькасць выключаных з каманды Расеі алімпійцаў дасягнула дванаццаці чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках