19 красавiка 2024, Пятніца, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца забойства Шарамета расказаў, як усё было

6

Ахоўнік кіеўскай рэстарацыі «Дэвайс», які знаходзіцца паблізу месца забойства журналіста Паўла Шарамета, распавёў журналістам, што бачыў.

Пра гэта паведамляе ўкраінскі сайт Каманда народных карэспандэнтаў.

Відавочца забойства Міхаіл распавёў пра дзіўнага мужчыну, які з кіем ці парасонам прысутнічаў падчас выбуху, падыходзіў да машыны, а потым пайшоў - яго добра відаць на відэа, якое раней з'явілася ў СМІ.

Міхаіл паведаміў, што ўсяго прагучала тры выбухі. Афіцыянт гэтай жа рэстарацыі выцягваў Шарамета з машыны пасля выбуху. Відавочца кажа, што калі журналіста ўдалося дастаць з машыны, прыкмет жыцця ўжо амаль не было.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках