28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: хлопец з Бабруйска выгадаваў жоўты кавун

11

Маладзён сцвярджае, што вырошчванне кавуна рэнтабельней за бульбу.

З матываў Антона Рыжова - толькі агранамічная адукацыя і шмат вольнага часу. Ніякіх бізнэс-мэтаў у хлопца пакуль няма, хаця сцвярджае, што вырошчванне кавуна больш рэнтабельна за бульбу: «але кавунамі людзей не накорміш». Увесну гэтага года Антон прарасціў 3 семечкі жоўтага кавуна (і некалькі дзесяткаў класічнага чырвонага). Потым, як і ўсе беларусы, атрымаў расаду і адвёз на ўчастак да сяброў. Ужо ў канцы ліпеня хлопцы сарвалі першы кавун вагой 4,1 кг - кажуць, вельмі салодкі.

- Кавуны? Ды многія ўжо вырошчваюць у Беларусі. Нармальная гэта справа пры жаданні і ўменні. Жоўтых, праўда, я пакуль не бачыў - таму і цікава стала. Чуў, у ім каратыну больш, таму ён можа быць і саладзейшы. А яшчэ пішуць, што ў ім адчуваюцца ноткі іншых ягад і садавіны.

Кавуны растуць на ўчастку ў адкрытым грунце.

- Хацелася паспытаць, таму і сарвалі пару штук, - кажа Антон. - Адзін З іх апынуўся жоўтым - гэта ўбачыў, калі разрэзаў ягаду. Ніякіх знешніх генетычных характарыстык ён не мае.

Хлопец сапраўды прызнае, што ў параўнанні з чырвонымі кавунамі нічога асаблівага ў жоўтым не рассмакаваў: ні ананасавага прысмаку, ні гарбуза.

- Але салодкі ж быў! На гэтым кусце яшчэ пару пладоў - буду чакаць. Павінны атрымацца яшчэ больш спелымі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках