24 красавiка 2024, Серада, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мішэль Абама выступіла ў падтрымку Хілары Клінтан

2
Мішэль Абама выступіла ў падтрымку Хілары Клінтан
Мішэль Абама

Першая лэдзі ЗША таксама раскрытыкавала рэспубліканскага кандыдата Дональда Трампа за тое, што той звяртаецца да «мовы нянавісці».

Першая лэдзі ЗША Мішэль Абама падтрымала Хілары Клінтан на будучых выбарах у ЗША. «Я - з ёй», - абвясціла Абама, выступаючы на з'ездзе дэмакратаў у Філадэльфіі, паведамляе расейская служба ВВС.

«Хілары цягам усяго свайго жыцця ніколі не здавалася», - заявіла жонка Барака Абамы ў сваёй прамове ў падтрымку Клінтан.

«Дзякуючы ёй мае дочкі цяпер ўспрымаюць той факт, што жанчына можа стаць прэзідэнтам ЗША, як нешта цалкам рэальнае», - працягнула першая лэдзі.

«Мы павінны ўкласці кожную кроплю нашых сіл, нашай страсці і нашай любові да гэтай краіны ў тое, каб выбраць Хілары Клінтан прэзідэнтам», - падагульніла Мішэль Абама.

Першая лэдзі таксама раскрытыкавала рэспубліканскага кандыдата Дональда Трампа за тое, што той звяртаецца да «мовы нянавісці». «Калі хтосьці праяўляе жорсткасць або паводзіць сябе груба, мы не апускаемся да іх узроўню», - сказала яна аб апаненту Клінтан.

Незадоўга да выступу Абамы партыя дэмакратаў прыняла перадвыбарчую платформу. «Сёння Дэмакраты ўхвалілі самую прагрэсіўную перадвыбарчую платформу ў гісторыі», - напісала кандыдат ад партыі Хілары Клінтан у сваім «Твітэры».

У перадвыбарнай праграме выкладзены асноўныя праблемы, якімі будзе займацца адміністрацыя Хілары Клінтан, калі яе абяруць прэзідэнтам. Сярод такіх пытанняў - павышэнне даступнасці вышэйшай адукацыі, барацьба з глабальным пацяпленнем, барацьба з беднасцю і адстойванне правоў зняволеных.

З'езд партыі дэмакратаў у Філадэльфіі працягнецца чатыры дні. Як чакаецца, на ім Хілары Клінтан будзе афіцыйна абвешчаная кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках