20 красавiка 2024, Субота, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалася акцыя салідарнасці з Ульянай Захаранкай

1
У Беларусі пачалася акцыя салідарнасці з Ульянай Захаранкай

Праваабаронцы прапануюць падтрымаць маці Юрыя Захаранкі ў барацьбе за праўду пра зніклага сына.

У Беларусі распачатая акцыя салідарнасці з 92-гадовай маці зніклага 17 гадоў таму экс-міністра МУС РБ Юрыя Захаранкі.

«У нас роўна 10 дзён, каб нашымі агульнымі намаганнямі паказаць уладзе, што Ульяна Рыгораўна Захаранка не адна ў сваёй барацьбе за ўсталяванне ісціны пра лёс яе сына», - заклікаюць арганізатары акцыі на праваабарончым bydc.info.

1 жніўня ў Менскім гарадскім судзе будзе разглядацца яе скарга на вызначэнне суда Кастрычніцкага раёна Менска. Суддзя Вольга Біруля не ўважае неабходным сёння задаволіць просьбу маці аб прызнанні Юрыя Захаранкі памерлым, прыпыніўшы справу з фармальных падстаў.

Ульяна Захаранка і яе сям'я маюць поўнае права на маральна- псіхалагічную і сацыяльную рэабілітацыю. Задача ўлады - зрабіць гэта магчымым сёння, а не праз нявызначаны прамежак часу.

«У мяне ўжо вялікія гады - рабіць усё трэба хутка», - кажа Ульяна Захаранка.

Нашы дзеянні:

Пісаць звароты да Лукашэнкі ад імя грамадскіх арганізацый і грамадзян Рэспублікі Беларусь (файл можна раздрукаваць, падпісаць чалавек 10 і паслаць па пошце або адправіць адсканаваны зварот з подпісамі па электроннай пошце contact@president.gov.by да 28 ліпеня 2016 года).

Пісаць звароты ў Менскі гарадскі суд ад грамадскасці Рэспублікі Беларусь (файл можна раздрукаваць, падпісаць чалавек 10 і паслаць па пошце або адправіць адсканаваны зварот з подпісамі па электроннай пошце Minsk@court.by да 28 ліпеня 2016 года).

Раздрукаваць на друкарцы і расклеіць плакат «Мама памятае. А ты?» на пад'ездзе свайго дома, агароджы, тумбе, прыпынку транспарту.

1 жніўня 2016 года а 10.00 мы прыйдзем у Менскі гарадскі суд на пасяджэнне судовай калегіі грамадзянскіх спраў.

Зварот грамадзян у Менгарсуд

Зварот да Лукашэнкі

Плакат

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках