25 красавiка 2024, Чацвер, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты забілі 86-гадовага ксяндза ў Францыі

22

Агулам у закладнікі на поўначы Францыі патрапілі пяць чалавек - святар, дзве служкі царквы і двое парафіян.

Двое невядомых, узброеных нажамі, захапілі будынак царквы ў Сэнт-Эцьен-дзю-Руўрэ на поўначы Францыі. Нападнікі трапілі ў будынак з задняга ўваходу, паведамляе РІА «Новости».

ФОТА: AFP 2016/CHARLY TRIBALLEAU

Атака на радзіму прэзідэнта

Сэнт-Эцьен-дзю-Руўрэ - прадмесце французскага Руана, адкуль родам прэзідэнт краіны Франсуа Аланд. Інцыдэнт адбыўся пад 09:45 раніцы ў аўторак.

У закладніках апынуліся пяць чалавек: святар, дзве манашкі і двое парафіян. Трывогу ўзняла мнішка, якая здалела выбрацца з памяшкання.

Паведамляецца, што нападнікі былі ўзброеныя нажамі.

Тэлеканал BFMTV паведамляе, што злачынцы былі забітыя, калі выйшлі з будынку царквы.

Не абышлося без ахвяр і сярод закладнікаў. Паводле звестак Фігаро, святар памёр ад атрыманых ран, яшчэ адзін чалавек знаходзіцца «паміж жыццём і смерцю».

Звестак пра злачынцаў таксама пакуль няма. Мясцовыя СМІ толькі пішуць, што адзін з іх быў з барадой, на галаве ў яго была мусульманская шапка.

ФОТА: AFP 2016/CHARLY TRIBALLEAU

Спланаваная акцыя

Прычыны нападу пакуль невядомыя. Аднак, як паведамляе тэлеканал iTele, расследаваннем справы зоймецца антытэрарыстычная пракуратура.

«Відавочна, гэта былі агрэсіўныя і наўмысныя дзеянні, якія, безумоўна, былі падрыхтаваныя зарання», - сказаў афіцыйны прадстаўнік МУС П'ер-Анры Брандэ ў эфіры BFMTV.

На месца здарэння ўжо выехалі французскі прэзідэнт Франсуа Аланд і кіраўнік МУС краіны Бернар Казнёў.

З лістапада мінулага года ў Францыі дзейнічае рэжым надзвычайнага становішча. Абмежаванні былі падоўжаныя яшчэ на паўгода пасля тэракту ў Ніцы 14 ліпеня, дзе пад коламі фургона загінулі 84 чалавекі.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках