28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест дыскваліфікаванага беларуса на Гульні ў Рыа едзе паляк

Замест дыскваліфікаванага беларуса на Гульні ў Рыа едзе паляк

Яго рыхтаваў беларускі трэнер Уладзімір Парфяновіч.

Яшчэ надоечы польскі вясляр-каякар Рафал Расольскі быў упэўнены, што не выступіць на Алімпіядзе-2016. Але яго напаткала неймаверная спартовая фартуна, перадае "Еўрарадыё".

Міжнародная федэрацыя каноэ (ICF) зняла беларускую мужчынскую каманду каякароў і канаістаў з Алімпіяды, нібыта за мэльдоній. Хоць пастанова была прынятая, довады прэсе дагэтуль не пададзеныя. На сем вакантных месцаў, якія займалі беларусы, запрасілі іншых весляроў. Паляк Рафал Расольскі трапіў у іхні лік. Ён выступіць на дыстанцыі 1000 мэтраў. Мяркуючы з усяго, заменіць нашага каякара Алега Юрэню.

Іронія лёсу ў тым, што да Алімпіяды Расольскага рыхтаваў вядомы беларускі спецыяліст.

"Я быў пад апекай трэнера Уладзіміра Парфяновіча ў 2015 годзе, ён рыхтаваў мяне да чэмпіянату свету. І сёлета ён трэнаваў мяне да трэцяга Кубка свету ў Мантэмор-у-Велью (спаборніцтвы праходзілі ў сёлета на пачатку чэрвеня). Пазней Польская федэрацыя каноэ скасавала з ім кантракт, бо мы не здабылі алімпійскую ліцэнзію", - распавёў Расольскі.

Трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч ужо ведае пра тое, што адну з беларускіх квот аддалі Расольскаму. Аб скандале з беларускай камандай спецыяліст мала што ведае, але схіляецца да думкі, што нашых спартоўцаў дыскваліфікавалі не на роўным месцы.

"Калі яны кажуць, што ў маюць довады, значыць, маюць. І калі міжнародны спартовы арбітраж адхіліў аргументы беларускай стараны, то тут няма пра што гаварыць. Не бывае такога, каб хтосьці кідаўся ў бакі, маўляў, мы такія чыстыя, а іх проста так дыскваліфікуюць. У справе можа быць шмат нюансаў. Напрыклад, ці быў прэпарат, які знайшлі ў трэнера, правільна задэклараваны? Усіх гэтых драбніц я не ведаю", - разважае Парфяновіч.

- Мэльдоній некаторыя спецыялісты называюць вітамінамі для аднаўлення. Ці сапраўды ўжыванне гэтага рэчыва давала спартоўцам перавагу перад іншымі?

- Мэльдоній дазваляе пераносіць вялікі націск. Атлет можа зрабіць больш працы. А ўсё, што дае перавагу, я мяркую, - гэта і ёсць допінг. Нават тое, што яшчэ не забаранілі. Мэльдоній быў танны, даступны.

- Вам не здаецца, што ў выпадку з беларускай камандай ролю адыграла палітыка, што да нас ставяцца неаб'ектыўна?

- Памятаеце, як у ЗША на допінгу злавілі 19 атлетаў (гісторыя 2003 года)? Амэрыканцы ўзялі аналізы ўнутры краіны і без Міжнароднага алімпійскага камітэта і WADA адхілілі сваіх жа атлетаў. І ніхто не крычаў, што гэта палітыка. Таму што чыстымі трэба быць! Ніякага неаб'ектыўнага стаўлення да Беларусі няма. Лухта! Усё аб'ектыўна! Не трэба чытаць савецкіх газэет.

- Няўжо ў камандзе Расеі, калі вы яе ўзначальвалі, не прымалі мэльдоній?

- Я ніколі не хадзіў у пакой да доктара. Але заўсёды казаў, што такога быць не павінна. Спартовец нічога не мае ўжываць. Гадоў дваццаць таму я прапанаваў, каб допінг у нас быў забаронены крымінальна. Мяне ніхто не падтрымаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках