28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы распачаў страляніну ў бэрлінскім шпіталі

3
Невядомы распачаў страляніну ў бэрлінскім шпіталі
ФОТА: RALF ROEGER

Цяжка паранены лекар Свабоднага ўніверсітэта Бэрліна, сам нападнік застрэліўся.

Невядомы мужчына распачаў страляніну ў шпіталі. Паводле папярэдніх звестак, ахвярай нападніка стаў лекар клінікі. Нападнік таксама застрэліўся

Інцыдэнт у шпіталі Свабоднага ўніверсітэта імя Бэнджаміна Франкліна ў бэрлінскім раёне Штэгліц, пацвердзілі ў паліцыі выданню Tagesspiegel (пераклад - РБК).

Прадстаўнік праваахоўных органаў удакладніў, што, паводле ягоных звестак, страляніну распачаў былы пацыент.

У Twitter бэрлінскай паліцыі гаворыцца, што напад на лекара ўчыніў пацыент лякарні, які скончыў жыццё самагубствам, а лекар цяжка паранены і знаходзіцца ў палаце інтэнсіўнай тэрапіі.

Са слоў чытача Tagesspiegel, відавочца здарэння, да галоўнага ўваходу ў лякарню пад'ехалі самаходы з паліцэйскім спецназам. У гэтым час «будынак спакойна пакідалі персанал і наведвальнікі». З іх слоў, стрэлы былі чутныя на 4-м паверсе.

Бэрлінскі таблоід B.Z. Berlin піша, што невядомы спачатку стрэліў у лекара, а затым і ў сябе. Крыніца ў паліцыі заявіла выданню, што лекар паранены, а нападнік загінуў.

Прадстаўнік шпіталю заявіў, што інцыдэнт адбыўся пад 13 гадзін мясцовага часу.

Паводле звестак выдання Berliner Morgenpost, гаворка не ідзе пра захоп закладнікаў і палітычна матываваны інцыдэнт. Асоба нападніка і ягоныя матывы пакуль не высветленыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках