29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўцы выкрылі ДАІшнікаў у незаконнай фіксацыі хуткасці

21
Кіроўцы выкрылі ДАІшнікаў у незаконнай фіксацыі хуткасці
ФОТА: ONLINER.BY

Гарадзенскія кіроўцы знайшлі ў траве пад адбойнікам вымяральнік хуткасці "Візір".

Увечары, 24 ліпеня, прыкладна за пяць кіламетраў ад Гародні аўтамабілісты на узбочыне дарогі знайшлі "Візір" - прылада для вымярэння хуткасці аўтамабіля.

Аўтааматар Юры Карповіч, распавёў ааbw.by, што на пошукі радара ён з таварышамі адправіўся адмыслова. У гэты дзень побач з Гародняй два экіпажы ДАІ масава спынялі аўтамабілістаў і штрафавалі. Супрацоўнікі ДАІ выкарысталі інфармацыю, якая паступала ў патрульны аўтамабіль з "Візіра".

Кіроўцы наважылі даведацца, дзе знаходзіцца радар, але не чакалі, што той будзе ляжаць у траве. У адрозненне ад простай камеры, за паўторнае перавышэнне хуткасці, зафіксаванае "Візірам", кіроўцу, які перавысіў хуткасць, могуць пазбавіць правоў.

Са слоў аўтара, шыльды "вядзецца фотафіксацыя" яны не заўважылі.

Мяркуючы з усяго, экіпаж ДАІ знаходзіўся ад камеры не так далёка, неўзабаве аўтамабілісты, якiя выявiлi прыбор пад адбойнікам, патрапілі ў поле зроку ДАІ. Тут жа на месца прыехаў мікрааўтобус, людзі ў цывільным хутка сабралі торбу і павезлі "Візір".

Надоечы начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк заявіў, што ДАІ нельга хавацца ў кустах. Але пра тое, што радары нельга хаваць у траве, ён нічога не казаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках