29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэры паведаміў аб прагрэсе на перамовах з Лаўровым аб Сірыі

Кэры паведаміў аб прагрэсе на перамовах з Лаўровым аб Сірыі
Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША і кіраўнік расейскага МЗС правялі ўжо другую сустрэчу ў гэтым месяцы.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры паведаміў аб дасягненні прагрэсу на перамовах з Расеяй аб патэнцыяльным вайсковым партнёрстве, якое можа ўмацаваць крохкае замірэнне ў Сірыі, нягледзячы на сур'ёзныя сумневы з боку Пентагона і кіраўніка Аб'яднанага камітэта начальніка штабоў ВС ЗША.

Выступаючы пасля сустрэчы з кіраўніком расейскага МЗС Сяргеем Лаўровым у Лаосе, Кэры не стаў абяцаць поспех, але выказаў надзею, што ягоная дыскусія з расейскім бокам можа прывесці да адчувальных вынікаў найбліжэйшыя 7-10 дзён, перадае «Голас Амерыкі».

«Спадзяюся, што прыкладна ў пачатку жніўня, магчыма ў першы тыдзень, мы зможам з'явіцца перад вамі і расказаць, што мы можам зрабіць з надзеямі, здольнымі змяніць жыцці людзей у Сірыі і ход вайны», - сказаў ён.

Дзяржсакратар Кэры і ягоны расейскі калега Сяргей Лаўроў у аўторак правялі сустрэчу, на якой абмяркоўваліся прапановы ЗША аб больш шчыльным вайсковым супрацоўніцтве ў Сірыі.

Сустрэча прайшла на палях мерапрыемстваў АСЕАН у Лаосе.

Гэта ўжо другая сустрэча Кэры і Лаўрова ў гэтым месяцы, прысвечаная абмеркаванню плана аб Сірыі, які прадугледжвае абмен разведвальнай інфармацыяй паміж Вашынгтонам і Масквой для каардынацыі паветраных удараў па звязанаму з «Аль-Кайда» «Фронту ан-Нусра» і недапушчэнню нападаў сірыйскіх ВПС на групоўкі ўмераных паўстанцаў.

Кэры выступае ў абарону гэтых прапаноў, нягледзячы на скептыцызм сярод прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва амерыканскіх узброеных сіл і выведкі з нагоды намераў Расеі.

Дзярждэпартамэнт і Белы дом заяўляюць, што гэты план з'яўляецца найлепшай магчымасцю абмежаваць баявыя дзеянні, праз якія тысячы мірных сірыйцаў, у шэрагі якіх могуць ўкараніцца баявікі «Ісламскай дзяржавы», вымушаныя бегчы ў Еўропу, а дзясяткі тысяч чалавек не могуць атрымаць гуманітарную дапамогу. Акрамя таго, мяркуюць яны, план дазваляе працягваць рух у абраным палітычным кірунку.

Кэры таксама паведаміў, што ўзнімаў пытанне аб узломе электроннай пошты Нацыянальнага камітэта Дэмакратычнай партыі на перамовах з Лаўровым, але ўстрымаўся ад заяў аб тым, хто можа несці адказнасць за хакерскую атаку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках