19 красавiка 2024, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ пяцярых расейскіх весляроў адхілілі ад Алімпіяды ў Рыа

7
Яшчэ пяцярых расейскіх весляроў адхілілі ад Алімпіяды ў Рыа

Міжнародная федэрацыя веславання на байдарках і каноэ (ICF) прызнала іх неадпаведнымі крытэрам МАК.

На Алімпіядзе не змогуць выступіць Алена Анюшына, Наталля Падольская, Александр Дзьячэнка, Андрэй Крайтор і Аляксей Каравашкаў. «Допінгавых скандал у расейскім спорце ўчыніў вялікую шкоду алімпійскаму руху, і нам шкада, што наш спорт таксама пацярпеў», - гаворыцца ў заяве федэрацыі, паведамляе РБК.

IFC паведаміла, што не будзе дыскваліфікаваць расейскую федэрацыю веславання на байдарках і каноэ. Такім чынам, астатнія расейскія спартоўцы змогуць выступіць на Алімпіядзе.

«Алімпійскую квоту на чэмпіянаце свету ў веславанні на каноэ-двойцы на 1000 метраў здабыла пара Віктар Меланцьеў/Ілля Пярвухін, ні адзін з якіх не быў згаданы ў дакладзе Макларэна і не парушаў раней антыдопінгавага кодэкса. Аднак расейцы замянілі Меланцьева на Каравашкава перад Алімпіядай. Каравашкаў не мае права выступіць на Гульнях паводле пастановы, і, такім чынам, расейская каманда будзе пазбаўленая алімпійскай квоты. Таксама Расея не зможа замяніць экіпажы ў іншых тыпах, дзе павінны былі выступіць дыскваліфікаваныя спартоўцы», - гаворыцца ў заяве IFC. Квоты будуць перададзеныя іншым краінам.

Раней Міжнародная федэрацыя акадэмічнага веславання адхіліла ад удзелу ў Алімпіядзе трох расейскіх спартоўцаў, Івана Баландзіна, Івана Падшывалаў і Насту Карабельшчыкаву. Баландзін быў адхілены ў сувязі з тым, што яго імя было згаданае ў дакладзе WADA, астатнія два весляры раней былі абвінавачаныя ва ўжыванні допінгу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках