19 красавiка 2024, Пятніца, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як глыбоцкія спецыялісты «рамантуюць» дарогу

5

У Глыбоцкім раёне асфальтаваную дарогу «закаталі» ў жвір.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў чытач.

«Вёска Сарокі (Глыбоцкі раён, Залескі сельсавет). Дарога была асфальтаваная яшчэ ў пачатку 90-х. Жывуць амаль выключна пенсіянеры, але кожны клапоціцца аб стане свайго пляцу і дарогі каля сядзібы: жыхары самі ліквідуюць выбоіны, цэментуюць, падсыпаюць па патрэбе. І дзякуючы іх дбайнасці асфальтавае пакрыццё знаходзіцца ў даволі прыстойным выглядзе. Людзі робяць тое, што павінна рабіць дзяржава, але ні разу за апошнія дваццаць гадоў дарожных рабочых тут не бачылі.

І вось глыбоцкія дарожнікі, каб пусціць пыл у вочы, накіроўваюць на асфальт... грэйдэр! Так, менавіта!

Мабыць, гэта планавы «рамонт» дарогі, якая да гэтага мела абсалютна нармальны стан.

Напэўна, глыбоцкім дарожнікам варта запатэнтаваць гэтае ноў-хаў і распаўсюдзіць свой «перадавы» досвед... І толькі мясцовыя жыхары, неймаверна абураныя такой дыверсіяй, такім шкодніцтвам, не дазволілі далей псаваць дарогу», - напісаў чытач.

Фото с сайта nn.by
Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках