20 красавiка 2024, Субота, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФСБ апублікавала ўзор даведкі для атрымання пенсій інфарматарам

9
ФСБ апублікавала ўзор даведкі для атрымання пенсій інфарматарам

«Куратары» з ФСБ будуць накіроўваць такую даведку аб супрацоўніцтве сацыяльнай службе на запыт ад грамадзяніна.

Федэральная служба бяспекі Расеі апублікавала ўзор даведкі, паводле якой грамадзянам-супрацоўнікам са спецслужбамі змогуць налічваць стаж - і, адпаведна, пенсію.

Як гаворыцца ў загадзе кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава, супрацоўнікі ФСБ будуць накіроўваць даведку аб супрацоўніцтве сацыяльнай службы на запыт ад грамадзяніна. Дакумент пакуль не ўвайшоў у дзеянне. Ён выстаўлены на грамадскае абмеркаванне, піша meduza.io.

Гаворка ідзе пра сакрэтных супрацоўнікаў, якія працуюць на ФСБ паводле кантракту. Стаж ім налічваецца толькі пры поўнай занятасці. Колькі такіх супрацоўнікаў, невядома.

У ліпені 2015 года ў РФ увайшоў у дзеянне абноўлены закон аб «Аператыўна-вышуковай дзейнасці», у якім было выразна прапісана, што грамадзяне, якія супрацоўнічаюць з сілавікамі, маюць права прэтэндаваць на пенсію. Кожная ўстанова, якая займаецца аператыўна-вышуковай дзейнасцю, павінна зацвердзіць парадак перадачы звестак пра стаж сацыяльным службам.

Адным з аўтараў закона аб пенсіях за сакрэтнае супрацоўніцтва была дэпутатка ад «Адзінай Расеі» Ірына Яравая.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках