20 красавiка 2024, Субота, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронца: Арганізатарамі «выбараў» у Беларусі з'яўляюцца праўладныя арганізацыі

3
Праваабаронца: Арганізатарамі «выбараў» у Беларусі з'яўляюцца праўладныя арганізацыі
ФОТА: AP

Выбарчы цырк фактычна арганізоўваюць пяць структур на чале з «Белай Руссю» і БРСМ.

Арганізатарамі «выбараў» у Беларусі фактычна з'яўляюцца пяць праўладных грамадскіх аб'яднанняў. Такое меркаванне выказаў Радыё Свабода экспэрт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Валянцін Стэфановіч, каментуючы розніцу паміж колькасцю вылучэнцаў у склад участковых выбаркамаў прадстаўнікоў ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

73 278 чалавек афіцыйна зарэгістраваныя акруговымі камісіямі ў якасці патэнцыйных чальцоў участковых выбарчых камісій на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. Гэтую лічбу назваў сёння сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.

Ён патлумачыў, што назваць дакладную колькасць тых, хто будзе лічыць бюлетэні, і каго адбяруць з гэтых 73 тысяч, немагчыма. Рэч у тым, што Выбарчы кодэкс дазваляе фармаваць участковую камісію ў складзе ад 5 да 19 чалавек.

«Мы рэкамендавалі не рабіць ўчастковыя камісіі вялікімі. Там, дзе максімальную колькасць выбарцаў (а гэта каля трох тысяч чалавек), мы прапануем, каб у камісію ўвайшлі 11-13 чалавек. А там, дзе ўчасткі маленькія, напрыклад, у лякарнях, дастаткова і пяці. За мяжой, у краінах, дзе беларусаў мала, мы дазволілі скараціць колькасць камісіі да трох», - распавёў Мікалай Лазавік.

Паводле статыстыкі ЦВК, найбольшую колькасць вылучэнцаў ва ўчастковыя камісіі маюць грамадскія арганізацыі - 49,9%. Шляхам збору подпісаў падалі заяўкі - 37,5%, ад працоўных калектываў - 12,6%.

Палітолагі звяртаюць увагу на вельмі нізкую актыўнасць палітычных партый пры вылучэнні кандыдатаў ва ўчастковыя камісіі. Па-першае, з 15 афіцыйна зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, роўна траціну наогул не скарысталася такой магчымасцю. Па-другое, 10 партый супольнымі намаганнямі «наскрэблі» толькі 5,8% ад агульнай колькасці кандыдатаў на падлік бюлетэняў. Прынамсі, Аб'яднаная грамадзянская партыя - 0,3%, «Справядлівы свет» - 0,2%, Партыя БНФ і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) - па 0,1%. І гэта пры тым, што партыйныя лідары неаднаразова абяцалі вылучыць кандыдатаў у першую чаргу ва ўчастковыя камісіі, дзе непасрэдна лічацца галасы выбарцаў.

«Магчыма, сітуацыя ўскладнілася праз тое, што вядучыя партыйныя органы не могуць вылучаць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі, калі гэтыя партыі не маюць зарэгістраваных філіялаў у рэгіёнах, - каментуе сітуацыю для Свабоды экспэрт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч. - Але калі казаць пра ролю палітычных партый, то яна ад выбараў да выбараў прынцыпова не мяняецца. Бо ў нас паводле колькасці вылучэнцаў з вялікім адрывам у лідарах грамадскія арганізацыі. І гэта - дзіўна, бо, паводле Выбарчага кодэксу, грамадскія арганізацыі не надзеленыя правам вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Кандыдатаў яны не вылучаюць, а ў камісіі прадстаўнікоў даюць тысячамі.

Я асабіста ўважаю гэта за спецыфіку палітычнай сістэмы Беларусі, дзе на першы план выходзяць не палітычныя партыі, як ва ўсім цывілізаваным свеце, а грамадскія арганізацыі. Ведаеце, у нас склалася пяцёрка грамадскіх арганізацый, якія фактычна становяцца арганізатарамі выбараў. Гэта - Федэрацыя прафсаюзаў, «Белая Русь», БРСМ, жаночая і ветэранскія арганізацыі".

Словы Валянціна Стэфановіча пацвярджаюць і лічбы цяперашняй кампаніі. Калі 10 палітычных партый супольна вылучылі для падліку галасоў 4 272 чалавекі, то 5 згаданых грамадскіх арганізацый - аж 25 646.

Фармаванне ўчастковых камісій заканчваецца ў сераду, 27 ліпеня. Тады ж стане вядома і дакладная колькасць сябраў УВК, якія будуць лічыць бюлетэні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках