26 красавiка 2024, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: У Магілёўскую кадэцкую вучэльню вучняў залічвалі за хабар

2
СК: У Магілёўскую кадэцкую вучэльню вучняў залічвалі за хабар
ФОТА: MOGILEV-REGION.GOV.BY

Намеснік дырэктара навучальнай установы, паводле версіі следства, за пэўную суму абяцалі аказаць паспрыяць пры паступленні ў вучэльню.

Намеснікі дырэктараў у вучэбнай рабоце Магілёўскай абласной кадэцкай вучэльні і Магілёўскай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву прафзвязаў «Спартак-35» абвінавачваюцца ў хабарніцтве.

Крымінальная справа заведзеная паводле абвінавачвання ў атрыманні хабару і ў падбухторванні да дачы хабару (ч 1 арт 430, ч 5 арт 16, ч 1 арт 431) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба УСК Магілёўскай вобласці.

Выяўлена, што абвінавачаныя дзейнічаючы супольна, прапаноўвалі бацькам дзяцей, якія паступаюць у ДУА «Магілёўскую абласную кадэцкую вучэльню», за пэўную суму паспрыяць пры здачы ўступных выпрабаванняў і наступным паступленні.

Грашовыя сродкі перадаваліся абвінавачаным, пасля таго як адбывалася залічэнне дзяцей на навучанне.

Следства мяркуе, што дзеянні абвінавачаных мелі сістэмны характар і колькасць эпізодаў злачыннай дзейнасці можа мець значна большы маштаб.

На маёмасць абвінавачаных накладзены арышт, у тым ліку, на грашовыя сродкі, аб'екты нерухомасці, аўтамабілі.

У дачыненні да абвінавачаных выкарыстаная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках