25 красавiка 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Алімпіяду ў Рыа не пусцілі дзвюх беларускіх плыўчых

1
На Алімпіяду ў Рыа не пусцілі дзвюх беларускіх плыўчых

Федэрацыя плавання Швайцарыі падала пратэст на ўключэнне ў заяву жаночай кролевай эстафеты Беларусі.

У адной з удзельніц квартэта Анастасіі Каракоўскай не было ліцэнзіі «А» або «Б» на дыстанцыі 100 м вольным стылем, што супярэчыць патрабаванням адбору.

Міжнародная федэрацыя плавання (FINA) задаволіла пратэст, і замест беларускай чацвёркі ў Рыа выступіць швайцарская, якая ў рэйтынгу знаходзіцца на адну пазіцыю ніжэй, піша by.tribuna.com.

Пастанова аб зняцці беларускай кролевай эстафеты была прынята ў апошні дзень акрэдытацыі, і склад беларускай дэлегацыі скараціўся на дзве плыўчыхі - у Рыа акрамя Каракоўскай не паедзе Аксана Дзямідава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках