24 красавiка 2024, Серада, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрыя Паліенку зноў этапавалі ў Жодзінскі следчы ізалятар

5
Дзмітрыя Паліенку зноў этапавалі ў Жодзінскі следчы ізалятар

Супраць веласіпедыста амаль скончаныя следчыя дзеянні і хутка справа будзе перададзеная ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Як стала вядома ПЦ «Вясна», 22 ліпеня актывіста Дзмітрыя Паліенку перавезлі ў следчы ізалятар №8 г. Жодзіна. Пра гэта паведаміў сам арыштаваны ў лісце да праваабаронцы Насты Лойкі.

Гэта не першы раз, калі Змітра Паліенку этапуюць з СІЗА ў СІЗА, тым самым ствараючы складаныя ўмовы для фізічнага і маральнага стану падследнага.

ФОТА З САЙТА NN.BY

«Пасля мінулага этапавання ў Жодзіна і назад у мінскае СІЗА ў адным з лістоў Дзмітрый выказваў надзею, што больш этапаў не будзе. Аднак, кіраўніцтва СІЗА пастанавіла інакш.

Я разумею, што гэта можа быць звязана з такімі чыннікамі, як нястача месцаў у менскім СІЗА, так і спробай ціску на яго. Бо этап сам па сабе – гэта вельмі складаная працэдура ў фізічным і псіхалагічным сэнсе, і можа расцэньвацца, як форма катавання зняволеных неабгрунтаванымі перавозкамі ў нязручных клетках.

Да таго ж, калі затрыманага будуць вазіць у суд з Жодзіна - гэта азначае, што высыпацца і паўнавартасна ўдзельнічаць у працэсе Паліенка не зможа», - мяркуе Наста Лойка.

Супраць веласіпедыста амаль скончаныя следчыя дзеянні і хутка справа будзе перададзеная ў суд Цэнтральнага раёна Менска.

Падтрымаць лістамі цяпер можна на адрасе: 222160, Менская вобласць, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22а, СІЗА-8, Паліенку Дзмітрыю Аляксандравічу.

Нагадаем, жорсткае затрыманне веласіпедыстаў-удзельнікаў «Крытычнай масы» адбылося ўвечары 29 красавіка. У выніку грубых дзеянняў АМАПу, было затрымана шэсць чалавек, якіх моцна збілі і адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Пазней чацвёра з затрыманых падпісалі пратаколы аб парушэнні правілаў дарожнага руху і супраціве супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ДАІ, а супраць дваіх былі распачатыя крымінальныя справы паводле арт 364 Крымінальнага кодэкса.

Затрыманаму Дзмітрыю Паліенку ўвечары 6 траўня выставілі абвінавачванні.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» выступіў з заявай з нагоды ўтрымання пад вартай Дзмітрыя Паліенкі і праінфармаваў Рабочую групу аб адвольных затрыманнях ААН пра справу веласіпедыста.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках