29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы разам з замежнымі сябрамі на «Нашым Грунвальдзе» сустрэліся

Фестываль «Наш Грунвальд» ператварыўся ў добрую традыцыю.

Гэтая традыцыя кожны год не дае беларусам забыцца, што нашы продкі разам з суседзямі змаглі не толькі ў свой час абараніць сваю незалежнасць, але і спыніць тэўтонскую агрэсію. Гэта паўплывала не толькі на гістарычны шлях ВКЛ, але і ўсёй Еўропы, інфармуе «Белсат».

Фестываль паказвае гледачам сапраўднае шоў - відовішчную рэканструкцыю Грунвальдскага пабоішча, а таксама пачуццё, што яны напраўду апынуліся на некаторы час у сярэднявеччы.

Зразумела, што фестываль мае і разнастайную камерцыйную забаўляльную праграму: можна, напрыклад, сфатаграфавацца з рыцарамі, убачыць амаль сапраўдны рыцарскі лагер з рэканструкцыяй іх побыту.

З іншага боку, нягледзячы на забавы - гэта і сур'ёзная платформа для прафесійных спаборніцтваў з прызавым фондам для сярэдневяковых рыцараў міжнароднага ўзроўню.

Пазмагацца адзін на адзін, у тройках, пяцёрках, або бугуртах на фестываль штогод прыязджаюць прызёры чэмпіянатаў свету рыцарскіх спаборніцтваў з Расеі, Украіны і зразумела Беларусі, якая дагэтуль застаецца адной з краін-пераможцаў на ўсясветных чэмпіянатах.

«Наш Грунвальд-2016» не стаў выключэннем. Высокі ўзровень спаборніцтваў на фестывалі пацвердзілі не толькі рыцары, але і лучнікі з менскага стралковага клуба лучнікаў «Bows Club».

«Наш Грунвальд» ужо некалькі гадоў запар застаецца для большасці прафесійных рыцараў-спартоўцаў, рэканструктараў і наўпрост аматараў і гасцей, бадай найлепшым фестывалем сярэднявечнай культуры і музыкі ў Беларусі з самай нязмушанай, свабоднай атмасферай адпачынку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках