23 красавiка 2024, aўторак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя падрабязнасці ў справе аб забойстве Паўла Шарамета

8
Новыя падрабязнасці ў справе аб забойстве Паўла Шарамета
Павал Шарамет

Выканаўцы злачынства, імаверна, ужо пакінулі Украіну, а сілавікі шукаюць «асобу з кіем».

Як распавяла "Сегодня" памочніца генпракурора Ларыса Сарган, ужо ў найбліжэйшы час будуць апублікаваныя фотаробаты падазроных у забойстве журналіста Паўла Шарамета.

Да гэтага ў ГПУ дадаюць, што складаюць іх, вывучыўшы відэазапісы, канфіскаваныя з камер назірання, размешчаных недалёка ад месца паркоўкі аўтамабіля Шарамета. Зараз следчыя прапрацоўваюць некалькі версій забойства - ад бытавой да асабістай непрыязнасці, але ў цэлым схіляюцца да таго, што Паўла забілі праз яго прафесійную дзейнасць.

Нягледзячы на засакрэчаную справы, крыніцы выдання ў сілавых установах агучылі некаторыя дэталі расследавання.

«Пакуль нікога не затрымлівалі. Спрабуем высветліць і асобу мужчыны з кіем, які ёсць на адным з відэа (нагадаем, «кульгавы», які стаяў ля аўтамабіля Шарамета, спачатку ніяк не адрэагаваў на падрыў, а пасля жвава пабег да машыны Паўла) , - распавяла крыніца ў адной з сілавых устаноў. - Яго паводзіны ўважаем дзіўнымі, ён быццам бы чакаў выбуху, таму і прыцягнуў нашу ўвагу. Таксама схіляемся да думкі, што выканаўцы, магчыма, ужо адразу пасля злачынства пакінулі Кіеў, а магчыма, і Украіну».

Іншыя крыніцы «Сёння» распавялі, што агенты ФБР дапамагаюць экспэртам «хімічнымі рэактывамі і спецабсталяваннем, з дапамогай якога можна вельмі дакладна вызначыць тып і начынне выбухоўкі». Агенты ФБР былі на месцы злачынства і паўторна ўзялі так званы саскоб нават з тратуара, куды адляталі пасля выбуху абломкі аўто і, магчыма, часціцы выбухоўкі. «Спецыялісты ў нас ёсць, але з абсталяваннем для правядзення экспэртыз - вялікія праблемы», - удакладнілі праваахоўнікі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках