23 красавiка 2024, aўторак, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарэлкі сталі купляць больш

14
Гарэлкі сталі купляць больш

Рэалізацыя гарэлкі ў першым паўгоддзі 2016 года вырасла на 0,3%, сведчаць звесткі Белстата.

Раней працяглы перыяд продаж гарэлкі падаў. У 2015 годзе ён знізіўся на 10,6% у параўнанні з 2014 годам. У першым квартале гэтага года быў рост на 1,1%.

За першае паўгоддзе 2016 года прададзена 4 млн. 244,1 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб'ёме продажу алкаголю склала 49,3% (у першым паўгоддзі 2015 г. - 46,3%), паведамляе БелаПАН.

Праз раздробную гандлёвую сетку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 14,9 трлн. рублёў (10% раздробнага тавараабароту гандлю). Гэта на 2% больш у супастаўных коштах, чым у першым паўгоддзі 2015 года (летась - на 3,1% менш).

Піва за шэсць месяцаў гэтага года прададзена 16 млн. 707,4 тыс. дал, што на 2,5% больш. Доля гэтага напою ў агульным аб'ёме продажу алкаголю склала 19,4% (у студзені-чэрвені 2015 г. - 17,8%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 487,4 тыс. дал (на 10,5% менш), вінаградных він - 1 млн. 643,3 тыс. дал (на 6,3% менш), пладовых він - 2 млн. 952,5 тыс. дал (на 25,8% менш). Пладовыя віны занялі 15,4% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у першым паўгоддзі 2015 г. - 19,6%).

Каньяку і брэндзі прададзена 200,7 тыс. дал (на 13,3% менш), пеністых він, уключаючы шампанскае, - 625 тыс. дал (на 2,2% больш), слабаалкагольных напояў - 397,9 тыс. дал (на 13,3% менш).

Усяго ў абсалютным алкаголі прададзена 3 млн. 446,7 тыс. дал алкагольных напояў і піва (на 5,8% менш).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках