25 красавiка 2024, Чацвер, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ствараюць «праваслаўны мэсэнджар»

6

Расейскія святары будуць мець у ім «пашыраныя магчымасці».

Расейская праваслаўная сацыяльная сетка «Еліцы» пачала працу над стварэннем мэсэнджара «для задавальнення патрэбаў вернікаў у інтэрактыўнай камунікацыі і бесперапыннай сувязі прыхаджан з царквой», паведамляе сайт sedmitza.ru.

У мэсэнджары «Еліцы» акрамя звыклых функцый, такіх як перадача тэкставых, аўдыё- і відэапаведамленняў, будуць і адмысловыя. Між іншым, пашыранымі магчымасцямі будуць валодаць святары. Паведамляецца, што «прадстаўнікі розных узроўняў царкоўнай іерархіі змогуць аператыўна даносіць важную інфармацыю да шырокай аўдыторыі - прыходу, дабрачыння, епархіі або ўсёй царквы».

У прэс-рэлізе адзначаецца, што падставай для стварэння мэсэнджара сталі запыты карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «Еліцы». На сённяшні дзень у сацыяльнай сетцы зарэгістравана больш за 100 тысяч карыстальнікаў, сярод якіх 1000 службоўцаў царквы. Падмуркам мэсэнджара стане назапашаная сацыяльнай сеткаю база з 18 тысяч праваслаўных храмаў і іх суполак, упэўнены яго стваральнікі.

«Патэнцыйнай аўдыторыяй сацыяльнай сеткі і мэсэнджара паводле нашых ацэнак могуць стаць ад 7 да 10 млн чалавек, - адзначыў дырэктар развіцця сеткі «Еліцы» Іван Сусліна. - Гэта дадатак дапаможа нам рэалізаваць нашу галоўную задачу: стварыць суверэнную высокатэхналагічную камунікацыйную платформу расейскай праваслаўнай царквы, у якую ўвойдзе сацыяльная сетка з шырокім наборам сэрвісаў, мабільны дадатак і мэсэнджар».

Мэсэнджар «Еліцы» будзе даступны для запампоўкі ў App Store і Google Play. Пра тэрміны яго выхаду не паведамляецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках