20 красавiка 2024, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ізноў хлусяць, як і пра Чарнобыль»

9

Замоўчванне ўладамі НЗ у Астраўцы нагадвае сітуацыю з аварыяй на ЧАЭС.

Двухтыднёвае маўчанне афіцыйных асоб аб няштатнай сітуацыі на будаўніцтве Астравецкай АЭС нагадала пра сітуацыю на ЧАЭС у першыя дні пасля катастрофы.

«Ізноў хлусяць, як і пра Чарнобыль. Вось цяпер і беларускае Мінэнэрга раскалолася (хоць мы і не ведаем, ці ўся праўда сказана)», - напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

«Салiдарнасць» знайшла паралелі з сённяшнімі падзеямі ў Астраўцы ў рассакрэчаных дакументах КДБ пра ЧАЭС.

У каментарах незалежным СМІ экспэрты сцвярджаюць, што наступствы падзення рэактара могуць быць катастрафічнымі. Гэтыя сцвярджэнні, а таксама сама сітуацыя вакол БелАЭС нагадваюць гісторыю будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Выяўленыя паралелі не могуць не насцярожваць.

Да 30-годдзе аварыі на ЧАЭС ва Украіне былі апублікаваныя 32 сакрэтныя дакументы КГБ Украінскай ССР аб прычынах і наступствах катастрофы.

Звесткі аб тым, што адбываецца на АЭС Камітэт дзяржбяспекі атрымліваў непасрэдна ад сваіх агентаў і завербаваных супрацоўнікаў. У дакладных запісках не раз паведамлялася пра шматлікія парушэнні будаўнічых нормаў, тэхнікі бяспекі, крадзяжы і вытворчыя траўмы.

У снежні 1978 гады, за восем гадоў да катастрофы, начальніку Упраўлення КДБ УССР Кіева і Кіеўскай вобласці генерал-маёру Вакуленку адкрытым тэкстам паведамілі пра тое, што сур'ёзныя парушэнні, дапушчаныя падчас будаўніцтва станцыі «ў далейшым пры эксплуатацыі рэактара могуць прывесці да надзвычайных здарэнняў».

У Кіеў таксама паведамлялі пра факты фарсіраванага будаўніцтва, без аглядкі на наступствы: «Маюць месца факты, калі асобныя кіраўнікі свядома ідуць на грубыя парушэнні тэхналагічных нормаў вядзення будаўніцтва, думаючы толькі пра тое, як хутчэй здаць аб'екты, не клапоцячыся пра яго будучыню і магчымыя трагічныя наступствы».

Пасля паведамлення пра інцыдэнт у Астраўцы многія задаюцца пытаннем, што на АЭС зробяць з упалым рэактарам - адправяць на даследаванне і рамонт або пакінуць як ёсць.

Рассакрэчаныя дакументы КДБ УССР сведчаць, што на Чарнобыльскай АЭС былі выпадкі, калі на грубы вытворчы брак проста заплюшчвалі вочы.

За гады будаўніцтва станцыі ў Астраўцы з неафіцыйных крыніц не раз даводзілася чуць і аб парушэннях будаўнічых нормаў, і аб крадзяжы, і няшчасных выпадках. Праверыць такія звесткі практычна немагчыма. Як і ў выпадку з будаўніцтвам ЧАЭС, нам даводзіцца здавольвацца чуткамі і неафіцыйнай інфармацыяй.

Хацелася б, каб на гэтым паралелі з Чарнобылем скончыліся.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках